Вецер у полі. Архіўнае поле.

Акей, Sputnik: якія назвы маюць вятры?

30
(абноўлена 16:41 15.06.2016)
У кожнай мясцовасці і ў розных народнасцяў ёсць свае назвы вятроў: усяго колькасць такіх "імёнаў" вагаецца ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч, аднак поўнага іх уліку няма.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Сусветны дзень ветру адзначаюць дзясяты год запар, з гэтай нагоды Sputnik вырашыў адшукаць самыя цікавыя назвы вятроў.

Sputnik працягвае адказваць на самыя незвычайныя пытанні пра Беларусь і свет. Гэтым разам мы высветлілі, якія "імёны" ёсць у вятроў, і чым Бабін вецер адрозніваецца ад Бакінскай мараны.

Сусветны дзень ветру ўпершыню быў адзначаны ў 2007 годзе. З тых часоў часцей за ўсё ўспамінаюць пра значнасць вятроў як крыніцы аднаўляльнай энергіі, але ў большасці выпадкаў нават не здагадваюцца пра тое, што кожны з іх мае сваю назву.

Напрыклад, Бабіным ветрам прынята называць толькі слабы камчацкі вецер, які суправаджаецца ясным і цёплым надвор'ем. А вось Нябесны вецер — паўночна-заходні, засушлівы, ідзе з горных перавалаў на востраў Маёрка.

Вецер Нарбонэ французы згадваюць зімой — тады ён разгульвае па Правансу і Каркасону. А вось тым, хто любіць папествацца на грэчаскіх пляжах, не зашкодзіць ведаць, што цёплы марскі ветрык там прынята называць Афеліем. Бернштайнвінд дзьме з паўночнага захаду на Калінінградскую вобласць Расіі і менавіта дзякуючы яму на бераг вымываецца бурштын.

У кожнай мясцовасці і ў розных народнасцяў ёсць свае назвы вятроў: усяго колькасць такіх "імёнаў" вагаецца ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч, аднак поўнага іх уліку няма.

30
Тэги:
Акей, Sputnik, Прырода, Увесь свет
Тэмы:
“Акей, Sputnik!” (8)
Каментары