Фрагмент інтэр'ера Бурштынавага пакоя Екацярынінскага палаца

Нацысцкі бункер ускрыюць у Польшчы ў пошуках бурштынавага пакоя

16
(абноўлена 12:43 15.06.2016)
Месца правядзення работ плануюць старанна ахоўваць ад “аматараў” каштоўнасцяў на той выпадак, калі раптам у кагосьці ўзнікне спакуса завалодаць імі незаконным шляхам.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Польскія эксперты ў сераду з дапамогай спецыяльнага абсталявання пачнуць даследаваць бункеры ў мястэчку Мамеркі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, дзе, як чакаецца, можа быць схаваны Бурштынавы пакой, паведаміла радыёстанцыя RMF.

У комплексе бункераў у Мамерках з дапамогай геарадара было выяўлена невядомае памяшканне, у якім, па версіі мясцовых музейшчыкаў, можа быць замураваны Бурштынавы пакой. Бункеры ў Мамерках (аб'ект "Мауервальд") раней з'яўляліся часткай штаб-кватэры камандавання сухапутных войскаў вермахта. Як паведаміў радыёстанцыі апякун гістарычнага комплексу Барталамей Плебаньчык, версія, што Бурштынавы пакой схаваны менавіта ў гэтых бункерах, паўстала пасля паказанняў сведкі, які бачыў, як немцы хавалі ў гэтых памяшканнях нейкі ваенны транспарт.

На месцы, дзе працы пачаліся каля 10:00 (у 11:00 па мінскім часе) спецыялісты пачнуць прасвідроўваюць адтуліны ў бункеры на глыбіні 3-4 метраў.

"Калі нічога не атрымаецца выявіць, будзем свідраваць у іншым месцы, дзе геарадар таксама паказаў верагоднасць схаванага памяшкання. Калі бурэнне пакажа, што ў падмурку бункера, сапраўды, ёсць схаванае памяшканне, і нам удасца дасвідраваць да (яго) столі, праз адтуліну дыяметрам каля пяці сантыметраў будзе накіравана спецыяльная камера і малюнак дасць адказ, ці ёсць усярэдзіне нешта каштоўнае", — распавёў Плябаньчык.

Фрагмент Янтарной комнаты
© Sputnik/ Юрий Абрамочкин
Фрагмент Бурштынавага пакоя

Паводле яго слоў, у выпадку выяўлення каштоўнасцяў, у паверхні бункера трэба будзе прасвідраваць адтуліну дыяметрам каля 40 сантыметраў, каб у яго мог спусціцца чалавек. Пры гэтым Плябаньчык адзначыў, што скарбы, калі яны, сапраўды, знаходзяцца ў бункеры, хутчэй за ўсё, хто-небудзь захоча атрымаць незаконным шляхам, таму месца правядзення работ давядзецца ахоўваць.

Спробы знайсці бурштынавы пакой не спыняюцца з самага заканчэння Другой сусветнай вайны. Існуе паўтара дзясятка версій пра тое, дзе яна схаваная. Ёсць меркаванні, што скарбы могуць знаходзіцца ў Калінінградскай вобласці (былой тэрыторыі нямецкай Усходняй Прусіі), Германіі, Польшчы, Чэхіі і нават на дне Балтыйскага мора, але рэальных пацверджанняў гэтаму няма.

Бурштынавы пакой створаны нямецкімі майстрамі ў XVIII стагоддзі пераважна з бурштыну для прускага караля Фрыдрыха I, пазней быў падараваны Пятру I і стаў галоўнай перлінай рэзідэнцыі расійскіх імператараў у Царскім сяле. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1941 годзе немцы вывезлі пакой у Каралеўскі замак Кёнігсберга (зараз — Калінінград). Незадоўга да штурму горада-крэпасці Кёнігсберг увесну 1945 пры адступленні немцаў пакой бясследна знік. У 1967 годзе была створана Дзяржаўная камісія па вышуку шэдэўра, якую скасавалі ў 1984 годзе пасля безвыніковых пошукаў.

16
Тэги:
Археалогія, Гісторыя, Польшча
Каментары