На вуліцах Гомеля

У Гомелі ўпершыню будуць спаборнічаць аўтобусы-гармонікі

23
"Гомельаблаўтатранс" зладзіць 16 чэрвеня конкурс прафмайстэрства сярод работнікаў сваіх аўтапаркаў.

ГОМЕЛЬ, 16 чэр — Sputnik. Кожны філіял выставіць каманду асаў на чале з дырэктарамі, ім трэба будзе прадэманстраваць веданне Правілаў дарожнага руху і вышэйшы пілатаж у кіраванні аўтобусамі, грузавікамі і легкавушкамі.

Тэарэтычная частка будзе нагадваць экзамен у ДАІ. Толькі ўмовы будуць куды больш жорсткімі: кожную лішнюю секунду, выдаткаваную на пошук адказу, прыраўняюць да пэўнай колькасці штрафных балаў.

На практыцы вадзіцелі "Гомельаблаўтатранса" будуць праходзіць на хуткасць "змейку", паркаваць транспартныя сродкі ў боксах, пад'язджаць да аўтобуснага прыпынку не далей за 30 см ад бардзюра з абавязковай умовай, каб сярэднія дзверы апынулiся акурат насупраць умоўнага пасажыра. Гэта значыць рабіць тое, што і павінны ў паўсядзённай практыцы.

Для выканання фігур ваджэння кіроўцам дадуць грузавыя і міжнародныя МАЗы, аўтобусы вялікай умяшчальнасці. Упершыню пачуццё габарыту прадэманструюць автобусы-гармонікі. Гэтая частка конкурсу абяцае быць самай відовішчнай. Кіраўнікі філіялаў таксама сядуць за руль — будуць кіраваць "Самандамі".

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства перавозчыка, а таксама свайго прафесійнага саюза.

23
Тэги:
Грамадскі транспарт, Гомель
Каментары