Рэканструктар з Санкт-Пецярбурга Раман Панаў

"Шукаем касцюмы на барахолках”: як рэканструююць эпоху вайны

11
(абноўлена 11:17 22.06.2016)
У Брэсце рэканструююць пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік інсцэніроўкі бітвы распавёў агенцтву аб палявых буднях рэканструктараў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Раман Паноў прыехаў у Брэст з Санкт-Пецярбурга разам з клубам гістарычнай рэканструкцыі. На ім форма савецкага салдата, з навадзелу — толькі фуражка. Усё астатняе куплена на барахолках, праўда, належыць да пасляваеннага часу — 50-м гадам.

Раман у аўтэнтычнай форме размясціўся на сучаснай брэсцкай лавачцы — толькі што скончыўся парад, прысвечаны рэканструкцыі апошняга мірнага дня ў горадзе. Але дзеля інтэрв'ю падымаецца і дэманструе афіцэрскую выправу.

"Выступаю разам з ваенна-гістарычным клубам. Многія, хто спрабуе сябе ў гістарычнай рэканструкцыі, пачынаюць з гэтай эпохі. У некаторых сем'ях яшчэ жывыя ўдзельнікі падзей вайны, гэтая эпоха блізкая да нас. Многія ідуць у рэканструкцыю, каб па-свойму асэнсаваць падзеі і праз сябе прапусціць сухія гістарычныя факты", — распавёў удзельнік рэканструкцыі.

Участники клуба исторической реконструкции отдыхают после парада
© Sputnik/ Роман Шантар
Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі адпачываюць пасля парада

Ён запэўнівае — гаворка не толькі аб знешнім падабенстве, задача — ужыцца ў падзеі, якія інсцэніруюцца. У жыцці — ён музейны супрацоўнік, але на працягу чатырох дзён разам з іншымі ўдзельнікамі рэканструкцыі падзей у Крэпасці пажыў у палявых умовах.

"Гэта поўнае пагружэнне з пункту гледжання побыту, чатыры дні мы жывем у вайсковых намётах, спім пад шынялямі і ямо з салдацкіх кацялкоў, нават паўдня праводзім на палявых вучэннях", — распавёў рэканструктар.

На ім пасляваенная форма, ад рамяня да гадзінніка і гімнасцёркі. Большасць такіх рэчаў захопленыя рэканструктары купляюць на барахолках. Самая рэдкая рэч у калекцыі з салдацкага побыту Рамана — сапраўдная запальнічка "Чырванасцяжны балтыйскі флот".

"Гэта армейскі самароб, выкананы пасля Фінскай кампаніі адным з маракоў. У кожнага клуба свае стандарты, чалавек, які хоча ўступіць у яго, павінен прытрымлівацца гэтых стандартаў, так што пэўныя аўтэнтычныя рэчы трэба мець", — распавёў Паноў.

Супруга реконструктора Ирина говорит, что увлечение мужа бьет по семейному бюджету, но она не против
© Sputnik/ Роман Шантар
Жонка рэкаснструктара Ірына распавядае, што захапленне мужа б"е па сямейным бюджэце, але яна не пярэчыць

Камплект кадравага чырвонаармейца без зброі абыдзецца прыкладна ў тысячу долараў. Такія траты нямала б'юць па кішэні, але рэканструктары не скардзяцца. Не скардзяцца нават іх жонкі. Так, Ірына, жонка аднаго з удзельнікаў рэканструкцыі, стаіць у натоўпе і стойка прымае ўсе ўдары лёсу па кішэні.

"Для рэканструктараў гэта асобнае жыццё — паездкі, розныя гарады. Гэтае мерапрыемства адно з самых галоўных. Ёсць тыя, хто жыве рэканструкцыяй, у іх дамах усе абстаўлены аўтэнтычнымі прадметамі побыту. Каб быць рэканструктарам, трэба ведаць гісторыю. Мы плануем гэта як сур'ёзны пункт выдаткаў: зброя, кубкі — усё ідзе ў справу. Калі знойдзеш нешта ў бабуль і дзядуляў, таксама знаходзіш прымяненне", — распавяла Ірына.

У некаторых краінах рэканструктарам дапамагаюць — так, у Таліне некаторыя касцюмы прадаставіла мясцовая кінастудыя. Але ў асноўным усё затраты кладуцца на плечы удзельнікаў — а яны досыць захапленныя, каб вытрымаць і гэтую ношу.

11
Тэги:
Захапленні, Гістарычная рэканструкцыя, Брэст, Беларусь
Тэмы:
У памяць пра вайну, у падтрымку міру (7)
Каментары