Журавінавая падліўка

Журавінавая падліўка з яблыкамі і карыцай

12
(абноўлена 10:42 27.06.2016)
Абушканы ў лядоўні кілаграм журавін навёў на думку прыгатаваць нешта простае і смачнае. А добрая падліўка заўжды спатрэбіцца ў гаспадарцы, ці не так?

Людміла Янкоўская, Sputnik

Час падрыхтоўкі падліўкі (можна назваць яго кетчупам) мінімальны, яго ярка-кіслы смак выдатна падыходзіць практычна да любой стравы.

Нам спатрэбіцца:

  • 1 кг журавінаў (свежых або замарожаных)
  • 0,5-0,7 кг яблыкаў
  • соль
  • цукар
  • карыца
  • перац па гусце
    Клюквенный кетчуп
    © Sputnik/ Людмила Янковская
    Кетчуп з журавінаў

Журавіны перабіраем, старанна мыім, даём лішняй вадзе сцячы. Яблыкі чысцім, выдаляем сярэдзіну, рэжам скрылікамі. Складаем журавіны і яблыкі ў рондаль, заліваем напалову халоднай вадой, ставім на агонь.

Яблоки и клюква
© Sputnik/ Людмила Янковская
Журавіны і яблыкі

Даводзім масу да кіпення, потым тэмпературу памяншаем да сярэдняй і тушым пад вечкам. Уварываем масу да практычна аднастайнага стану, увесь час памешваючы. Гушчыню масы мы рэгулюем з дапамогай гарачай гатаванай вады.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik/ Людмила Янковская
Журавінавы кетчуп

Пачнем фарміраваць смак падліўкі. У масу дадаем цукар, соль, карыцу і перац. Колькасць дабавак мы рэгулюем самастойна, на свой густ. Масу змешваем і гатуем яшчэ хвілін 15-20.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik/ Людмила Янковская
Спецыі дадаем на свой густ

У прынцыпе, маса ўжо гатовая. Калі вы любіце соус ў стылі "рагу", то на гэтым этапе можна і спыніцца. Такі соус захоўваецца ў халадзільніку мінімум тыдзень, але яго тэрмін захоўвання можна падоўжыць, для гэтага ў масу за хвілін пяць да заканчэння гатавання дадаем 50 мл воцату.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik/ Людмила Янковская
Смаката гатовая!

Для падрыхтоўкі кетчупа мы выкарыстоўваем блендэр, з яго дапамогай мы ператвараем "рагу" у соус, падліўку. Замест блендэра можна выкарыстоўваць звычайнае сіта, працёршы праз яго масу, але гэта зойме больш часу. Стэрылізуем ёмістасці і разліваем соус, старанна закаркоўваем і адпраўляем у лядоўню.

Клюквенный кетчуп
© Sputnik/ Людмила Янковская
Такая падліўка палепшыць смак шмат якіх страваў і ўпрыгожыць стол

Смачна есці!

12
Тэги:
Ежа і напоі, Беларусь
Каментары