Чэмпіянат паміж паядальнікамі клёцак

Гульні патрыётаў: яны елі клёцкі за радзіму

13
(абноўлена 15:31 27.06.2016)
Удзельнікі чэмпіянату па паяданні клёцак сцвярджалі: ядуць не проста так, але з любові да краіны і яе нацыянальнай кухні. Вядома, што матыў "з любові да краіны" ператварае любое дзеянне ў подзвіг, і вось ужо выпацканыя ў смятане бровы становяцца баявым раненнем, а відэлец з нажом – табельнай зброяй.

Алена Васільева, Sputnik.

Чэмпіянат па паяданні клёцак ператварыўся ва ўрачыстасць любові. Любоў да радзімы, да клёцак, а ў адной з удзельніц — да мужа, прымусіла беларусаў у нядзелю апоўдні сабрацца ў адным са сталічных рэстаранаў і з'есці дзясяткі кілаграмаў клёцак. Чэмпіянат можна было так і назваць — "Еш. Любі". У спаборніцтве перамагаў той, хто за дваццаць пяць хвілін мог з'есці больш за ўсіх клёцак.

Чемпионат по поеданию клецок прошел в Минске в воскресенье
© Sputnik / Виктор Толочко
Чэмпіянат паядальнікаў клёцак адбыўся ў Мінску ў мінулую нядзелю

"Я актыўная, з'явілася вакантнае месца — я і заняла. З другога боку стала мой муж сядзіць, ён чэмпіён мінулага года па паяданні клёцак. Я і дома іх гатую, але не часта", — распавядае карэспандэнту Sputnik Святлана, распраўляючыся з першай талеркай стравы — а гэта, заўважым сціпла, больш кілаграма прадукта.

У адной двухсотграмовай клёццы яшчэ пяцьдзесят грамаў мяса, на талерцы іх пяць, упрыгожаных зелянінай, на стале — малако, морсы і крамбамбуля.

Александр ест клецки из любви к национальной кухне и истории
© Sputnik / Виктор Толочко
Змганне з клёцкамі - ад паўнаты патрыятычнага пачуцця

"А між іншым — адпускны сезон, але Святлана адчайна змагаецца з клёцкамі!" — хваліць удзельніцу вядучы мерапрыемства, а дачка Святланы і Уладзіміра Маша заўзее за бацькоў у зводдаль.

"Вова, кушай, вячэры не будзе!" — Крычаць заўзятары. Разам са Святланай і Уладзімірам яны прыехалі з Полацку, некаторыя і самі ўдзельнічалі ў падобных чэмпіянатах, таму з салідарнасці з цяперашнімі ўдзельнікамі не снедалі.

А вось Аляксандр, выпускнік гістарычнага факультэта, раніцай пад'еў, і другую талерку клёцак адужвае праз сілу.

Вес одной клецки – 250 граммов: 200 граммов картофеля и 50 граммов свиного фарша
© Sputnik / Виктор Толочко
Вага адной клёцкі - 250 грамаў: 200 важыць бульбяное "цела", 50 - мясная "душа"

"Трэба ўсё ж было не снедаць", — перажывае за Аляксандра яго цётка. Яна распавяла Sputnik, што пляменнік прыйшоў сюды не адно з жаданнем ад'есціся, але з высакароднай мэтай — прапагандаваць любоў да радзімы і яе нацыянальнай кухні.

Некоторые приехали на чемпионат издалека
© Sputnik / Виктор Толочко
Былі на чэмпіянаце госці здалёк

"Ён скончыў гістарычны факультэт, захапляецца гісторыяй Беларусі і з павагі да беларускай кухні вырашыў паўдзельнічаць", — тлумачыць цётка Аляксандра, а афіцыянтка падносіць яму наступную талерку. Спачатку гісторык нават вырваўся наперад, абагнаўшы чэмпіёна мінулага года Уладзіміра, але спакойны і ўраўнаважаны Уладзімір як сапраўдны спартсмен прыберагае сілы — і ў выніку Аляксандр яшчэ акуратна разразае клёцкі на другой талерачцы, а палачанін Уладзімір замаўляе трэцюю.

Болельщики уверены, что кушать захочется уже к вечеру
© Sputnik / Виктор Толочко
Некаторых клёцкамі не вельмі перакорміш -- кажуць, зноў захочацца есці ўжо пад вечар

"Я максімум тры штукі магу з'есці", — прызнаецца дачка Уладзіміра Марыя.

"Раней кліентаў з такім апетытам у нас не было", — дзеліцца афіцыянтка з талеркай гарачых клёцак ў руках. Зрэшты, яна згадала, што аднойчы ў рэстаран зайшоў кліент, які ў адзіночку ўправіўся са свіной рулькай.

Организаторы помогают участникам выдают сметану и молоко в неограниченном количестве, а кому-то наливают крамбамбулю
© Sputnik / Виктор Толочко
Арганізатары дапамагаюць змагарам з клёцкамі, падносячы "снарады" - смятану і малако. Малочныя рэкі са смятаннымі берагамі перыядычна разбаўляюцца крамбамбуляй

У рэстаране дзівяцца пражэрлівасці ўдзельнікаў. Бармэн распавёў, што сам з цяжкасцю справіўся з чатырма, але ў "едакоў" апетыт куды больш сур'ёзны. Неўзабаве стала зразумела, што Уладзіміра не абагнаць — ён управіўся з 12 клёцкамі. Астатнія ўдзельнікі самавіта ўзялі ў рукі прыборы і трабезнічалі ўжо без спаборніцкага духу. Уладзімір стаў безумоўным чэмпіёнам.

А кто-то пришел просто отобедать и не стал рваться в бой
© Sputnik / Виктор Толочко
Былі на чэмпіянаце і тыя, хто не рваўся ў бой - яны спакойна елі клёцкі

"І колькі цяпер можна не есць?" — пытаем удзельнікаў мінулых гадоў, пакуль чэмпіён раздае інтэрв'ю, трохі стомлены і не пераможаны. "А восьмай гадзіне ўжо захочацца перакусіць", — упэўненыя экс-удзельнікі.

Светлана поддерживает мужа и легко справляется с заданием
© Sputnik / Виктор Толочко
Святлана падтрымлівае мужа і лёгка спраўляецца з заданнем

Уладальнік тытула чэмпіёна цяпер на працягу чатырох гадоў можа бясплатна частавацца клёцкамі ў рэстаране.

Владимир рад победе над клецками и призывает любить свою кухню
© Sputnik / Виктор Толочко
Уладзімір радуецца перамозе і заклікае любіць нацыянальную кухню
13
Тэги:
Нацыянальная кухня, Рэстараны, Прадукты харчавання, Мінск, Беларусь
Каментары