Конкурс дзіцячае Еўрабачанне-2014 на Мальце

Фіналістаў адбору на дзіцячае Еўрабачанне назавуць у аўторак

9
(абноўлена 11:29 28.06.2016)
Прафесійнае журы ў панядзелак праслухае 49 конкурсных песень, з якіх вызначыць ад сямі да дзесяці фіналістаў.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс "Еўрабачанне" назавуць вечарам у аўторак, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Арганізатары дапусцілі да праслухоўвання 45 удзельнікаў. Некаторыя з іх падалі па некалькі кампазіцый, таму журы давядзецца адслухаць і абраць з 49 песень.

У склад прафесійнага журы ўвайшлі вядомыя Беларускія дзеячы культуры, сярод якіх намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуард Зарыцкі, кампазітар Генадзь Маркевіч, спявачка Таццяна Дробышава і іншыя.

Журы адбярэ ад сямі да дзесяці фіналістаў конкурсу. Іх імёны абвесцяць у вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Дзіцячае "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў лістападзе на Мальце.

9
Тэги:
Еўрабачанне, Музыка, Белтэлерадыёкампанія, Мілан, Беларусь
Каментары