Карова ў Індыі

Абаронцы кароў у Індыі прымусілі есць гной гандляроў ялавічынай

31
Кур'еры-мусульмане арыштаваныя паліцыяй, аднак у дачыненні да актывістаў можа быць распачата крымінальная справа за абнародаванне відэа з "пакараннем".

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Індыйскія актывісты па абароне кароў збілі двух злоўленых з ялавічынай кур'ераў і "дзеля ачышчэння" прымусілі іх з'есці кароўскі гной.

Відэазапіс "расправы" з'явіўся ў сацыяльных сетках. Як адзначаюць мясцовыя СМІ, інцыдэнт адбыўся больш за два тыдні таму ў штаце Хар'яна, але публічную агалоску атрымаў толькі ў аўторак.

Групоўка, якая называе сябе "Атрад абароны кароў" (Gau Rakshak dal), атрымала наводку, што 10 чэрвеня акурат з акругі Меват у Дэлі будзе ажыццяўляцца перавозка партыі ялавічыны.

"Калі мы іх злавілі, у іх машыне было 700 кілаграм ялавічыны. Мы прымусілі іх з'есці панчагаўю, каб даць ім ўрок і ачысціць іх", — прыводзіць Indian Express словы прэзідэнта групоўкі Дхармендра Яда.

Панчгаўя — гэта сумесь пяці прадуктаў, якія атрымліваюцца ад кароў: гной, мача, малако, тварогавы згустак і топленае масла. Панчагаўя выкарыстоўваецца ў рытуальных мэтах у індуізме, у прыватнасці, пры набажэнстве яна спажываецца як прасад — паднашэнне бажаству, распаўсюджанае сярод вернікаў.

На запісы захаваныя два маладыя чалавекі, са слядамі збіцця на тварах. Яны сядзяць на дарозе, перад кожным пакет з панчагўей і па бутэльцы з вадой, якой яны запіваюць рытуальную ежу. Пры гэтым іх прымушаюць прыгаворваць: "Няхай жыве карова-маці!", "Няхай жыве Рама!"

На гэтым беды маладых людзей, якія самі з'яўляюцца мусульманамі, не скончыліся. Іх затрымала паліцыя па скарзе актывістаў Gau Rakshak dal, а пасля таго, як тэсты пацвердзілі, што яны сапраўды везлі ялавічыну, маладыя людзі былі арыштаваныя. У арганізацыі пры гэтым адмаўляюць, што менавіта яны запісалі скандальнае відэа. У сваю чаргу ў паліцыі заяўляюць, што відэа можа стаць падставай для распачынання справы супраць актывістаў.

31
Тэги:
Жывёлы, Рэлігія, Індыя
Каментары