Несцерка каля крамы Prastra.by у ГЦ Маскоўска-венскі

Дзень вышыванкі праходзіць у Мінску

62
(абноўлена 16:00 04.07.2016)
Адмыслова для ўдзелу ў свяце кіраўнік БРСМ і міністр культуры апранулі вышыванкі.

МІНСК 2 ліп - Sputnik. Арганізаванае Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі свята "Дзень вышыванкі" праходзіць у сталіцы ў суботу.

На ўрачыстым адкрыцці свята выступілі кіраўнік БРСМ Андрэй Белякоў і міністр культуры Барыс Святлоў.

"Моладзь сёння ведае гісторыю, шануе культуру і робіць усё магчымае для працвітання роднай Беларусі", - заявіў Белякоў.

Першы сакратар найбуйнейшай моладзевай арганізацыі дадаў, што свята аб'яднала людзей розных узростаў. Святлоў жа адзначыў: на яго думку, сімвалічна тое, што Год моладзі змяніўся ў рэспубліцы Годам культуры.

"Моладзь - генератар ідэй і крыніца натхнення, а без іх немагчыма развіццё культуры і мастацтва", - падвёў вынік Святлоў, яго словы прывяла БелТА.

Актыўна абмяркоўваюць "Дзень вышываннкі" і ў сацыяльных сетках.

 

 

 

Прайшоў "Дзень вышыванкі" упершыню. Дату правядзення выбралі невыпадкова - напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці рэспублікі.

62
Тэги:
Нацыянальная культура, Грамадства, БРСМ, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Вышыванкі, ружы і пена ў фантане: сталіца ў Дзень Незалежнасці (5)
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

954
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

954
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Як святкуюць Купалле ў Беларусі

Як святкуюць Купалле ў Беларусі

1287
(абноўлена 10:28 06.07.2020)
Старажытнае свята адзачаецца ў час летняга сонцастаяння, калі прырода квітнее, а цёплыя ночы – самыя кароткія.

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

Лекавыя зёлкі і варожбы на вянках

Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы: дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці. Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

Купалле ў Ракаве 2019
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі

На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.

Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.

Купальскае вогнішча

Пакуль дзяўчыны плялі вянкі, хлопцы збіралі дровы і салому для вогнішча. Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.  

З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады. Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года. Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.

Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты. Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.

Вакол вогнішча вадзілі карагоды, пелі купальскія песні, а калі станавілася зусім цёмна, ішлі шукаць папараць-кветку.

Разумець звяроў і птушак і знайсці ўсе скарбы

Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы. Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд. Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.  

Раніцай дзяўчыны ішлі умывацца расой – лічылася, што яна надоўга захавае прыгажосць.

1287
Тэги:
Купалле
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей