Кнігі ў краме Логвінаў

Заснаваная прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу

26
(абноўлена 09:53 05.07.2016)
Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Беларускі ПЭН-Цэнтр і Міжнародны дабрачынны фонд “Вяртанне”.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Узнагарода будзе ўручацца перакладчыкам за мастацкую перакладную кнігу, якая была апублікаваная ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. У выключных выпадках, калі пераклад на беларускую мову рабіўся некалькімі асобамі, прэмія можа быць падзеленая паміж імі, паведамляюць у ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Намінаваць прэтэндэнтаў на прэмію могуць выдаўцы, творчыя аб'яднанні і самі перакладчыкі. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 15 верасня на разгляд журы прэміі электронныя версіі і два папяровыя асобнікі намінаваных кніг.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005) і носіць яго імя.

Плануецца, што першая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана, 25 кастрычніка.

Склад журы будзе абвешчаны дадаткова.

26
Тэги:
літаратурная прэмія, конкурс, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларусь

Аграралі: параўноўваем заезды на трактарах у Тайландзе і Беларусі - відэа

54
(абноўлена 09:49 24.11.2020)
У Тайландзе трактар не баіцца вады, а ў Беларусі - бруду. Параўноўваем аграралі ў дзвюх цалкам непадобных краінах.

Незвычайнае ралі прайшло ў Тайландзе. Трактары, якія працуюць на рысавых палях выйшлі на старт. Гэтыя машыны ў народзе называюць "жалезнымі буйваламі". Такія "буйвалы" ёсць амаль у кожным доме.

Калі сезон збору ўраджаю падыходзіць да канца, трактары выкарыстоўваюць не для працы, а для весялосці - спаборнічаюць у хуткасці.

А памятаеце, як падобны заезд праходзіў з беларускімі трактарамі? Тры гады таму яны паўдзельнічалі ў ралі "Парыж-Мосар". У заездзе стартавалі два гусенічныя і шэсць колавых трактароў вытворчасці МТЗ.

Параўнайце тайскі і беларускі заезды - хто больш манеўраны, а хто зусім не баіцца бездарожжа.

54
Тэги:
Беларусь, Тайланд

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

527
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

527
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Нараджэнне Хрыстова

Калядны пост: да пуцяводнай Каляднай зоркі засталося 40 дзён

154
(абноўлена 16:51 27.11.2020)
Народная прыкмета - не шкадуйце грошай на падарункі родным, блізкім і знаёмым падчас Каляднага посту.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Праваслаўныя вернікі 28 лістапада ўступяць у Калядны пост або Піліпаўку, які доўжыцца роўна 40 дзён і завершыцца 6 студзеня наступнага года.

У народзе гэты пост называюць Піліпаўка, таму што ён наступае заўсёды 28 лістапада, адразу ж пасля дня шанавання апостала Піліпа. 27 лістапада вернікі маліліся апосталу пры розных хваробах, але асабліва пры хваробах вачэй, а таксама ў смутку.

Пост перад Калядамі — гэта апошні шматдзённы пост у годзе. У іерархіі праваслаўных святаў Божае Нараджэнне займае другое месца пасля Вялікадня, яму папярэднічае 40-дзённы пост.

Там нагадалі, што праваслаўная царква выконвае 4 шматдзённыя пасты — Калядны, Вялікі перад Вялікаднем, Пятроў пост пасля Тройцы і Успенскі пост у жніўні. Акрамя гэтага ёсць у годзе тры аднадзённых. Таксама праваслаўныя павінны пасціцца ў сераду і пятніцу. У выніку — больш за 280 посных дзён у годзе.

Рыба дазваляецца

Па словах святароў, пост Каляднай Чатырохдзесятніцы не такі строгі, як пост перад Вялікаднём і ў суботу і ў нядзелю, аж да 2 студзеня можна есці рыбу.

Таксама можна есці рыбу ў вялікія святы — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (4 снежня), на Мікалая (19 снежня) на апосталаў Мацвея (29 лістапада) і Андрэя Першазванага (13 снежня), Аляксандра Неўскага (6 снежня).

Распавядаючы пра патрабаванні паста ў дачыненні да ежы, святары падкрэслілі, што "важней пасціцца не проста цялесна, але духоўна. У сувязі з гэтым святары нагадалі словы старцаў: "Ешце ўсё, адзін аднаго не ешце".

Для маленькіх дзетак, пажылых і хворых людзей, а таксама жанчын, якія чакаюць нараджэння дзяцей і якія кормяць, пост, як правіла, не такі строгі, як для астатніх вернікаў.

Святары нагадалі, што пяць узроўняў строгасці посту — ёсць поўнае ўстрыманне ад ежы; сухаядзенне; гарачая ежа без алею; гарачая ежа з маслам (раслінным); ужыванне рыбы.

Святы падчас паста

На час каляднага посту прыпадае сустрэча Новага года. Па словах святароў, у апошні дзень адыходзячага года ў праваслаўных храмах служаць Навагодні малебен. У апошні час у многіх прыходах з'явілася традыцыя служыць у навагоднюю ноч літургію — што дазваляе правесці свецкае свята радасна.

У другі дзень новага года 2 студзеня заўсёды адзначаецца прадсвята Божага Нараджэння і на наступны дзень пачынаецца больш строгі пост — у суботу і нядзелю нельга есці рыбу.

На 6 студзеня прыходзіцца Калядная Куцця. На небе з'яўляецца Віфлеемская зорка — самая першая і яркая ў гэтую ноч. У храмах чытаюцца Царскія гадзіны, сказалі святары. Яны нагадалі, што служба Царскія гадзіны чытаецца тры разы на год — перад Калядамі, у Вялікую Пятніцу перад Вялікаднём і напярэдадні Святога Богаяўлення.

Акрамя гэтага, напярэдадні Нараджэння Хрыстова, якое заўсёды адзначаецца 7 студзеня па новым стылі, у праваслаўных храмах здзяйсняецца Усяночнае трыванне, якое паступова пераходзіць у раннюю літургію.

Народныя традыцыі і табу Пiлiпаўкi

Распавядаючы пра народныя традыцыя і павер'і на Піліпаўку, этнографы адзначылі: з-за таго, што светлавы дзень быў самым кароткім у годзе, людзі казалі: "На Пiлiпауку дзень да паўдня".

Лічылася, што па вечарах гаспадыня не павінна месці падлогу ў хаце.

У народзе заўважылі, калі на працягу Піліпаўкі хадзіць на кірмаш і рабіць шмат пакупак, то наступны год будзе багатым і шчаслівым, распавялі суразмоўцы Sputnik. Таксама нельга было шкадаваць грошай на падарункі сваім родным, блізкім і сябрам.

Калі ў першы тыдзень паста стаяць маразы, можна чакаць добры ўраджай хлеба.

154
Тэги:
рождественский пост, пост, БПЦ, Беларусь
Тэмы:
Калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да Нараджэння Хрыстова
По теме
Беларускія Каляды