Мужчына з марозівам

Продаж марозіва ў Мінску летам вырастае амаль у 10 разоў

14
Мінчане кожны год спажываюць каля сямі тысяч тон марозіва, а ў гарачыя дні вытворцы забяспечваюць крамы сталіцы да 60 тон прадукту ў суткі.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Продаж марозіва ўлетку ў Мінску значна павялічваецца, а некаторых найменняў — у 10 разоў, паведаміла Sputnik прэс-сакратар ГУПР Мінгарвыканкама Анастасія Прымакова.

Усяго ў сталіцы функцыянуюць два холадакамбінаты, адзін з якіх займаецца вытворчасцю марожанага і займае да 35% усяго рынка ў сталіцы. Мінск спажывае каля сямі тысяч тон марозіва ў год.

"Аб'ёмы продажу марозіва значна адрозніваюцца ў залежнасці ад пары года. Так, узімку ў гандаль завозіцца ў сярэднім у дзень 10 тон марозіва ўсіх вытворцаў, вясной — 30-40 тон, а гарачым летам — да 60 тон у дзень", — паведаміла прадстаўнік упраўлення.

Самыя папулярныя ў сталіцы найменні марозіва — "Каштан", "Люкс", пламбір у брыкетах і шклянках, "Сямейнае". Летам пачынаюць больш прадаваць і замарожаных дэсертаў — такіх як "Фруктовы лёд" і "Пінгвін", іх продаж летам узрастае ў дзесяць разоў.

Усяго ў Мінск пастаўляюць марозіва больш за 20 кампаній, іх прадукцыя рэалізуецца ў двух тысячах крам, кафэ, рэстаранаў і бараў. Летам дадаюць яшчэ 800 дробнарознічных гандлёвых кропак — пераважна ў парках і іншых месцах адпачынку.

Як адзначыла прадстаўнік Мінгарвыканкама, большасць крам прадае больш за 40 найменняў марожанага, а некаторыя — больш за сотню. Як дадала яна, да 2000 года сталічныя крамы прадавалі толькі 5-6 гатункаў халоднага дэсерту.

14
Тэги:
Штучны гандль, Прадукты харчавання, Мінгарвыканкам, Беларусь
Каментары