Японскія турысты

Топ-5 славутасцяў Мінска паводле версіі турыстаў

52
Усяго на сайце TripAdvisor амаль 40 тысяч водгукаў ад турыстаў, якія адпачывалі ў Беларусі, часцей за ўсё згадваецца Мінск.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Самыя папулярныя славутасці Беларусі паводле версіі турыстаў — карыстальнікаў сайта TripAdvisor — размешчаны ў сталіцы рэспублікі.

Сайт быў заснаваны ў 2000 годзе і сёння з'яўляецца адным з самых наведвальных турыстычных рэсурсаў: яго месячная аўдыторыя складае амаль 145 мільёнаў чалавек.

Пра падарожжы па Беларусі на сайце пакінута амаль 40 тысяч водгукаў, самы папулярны напрамак у рэспубліцы — Мінск. У спіс самых згадваных славутасцяў патрапілі:

Касцёл Святых Сымона і Алены

Храму ў гэтым годзе спаўняецца 106 гадоў, а ў народзе ён больш вядомы як Чырвоны касцёл. Касцёл сабраў больш за 500 водгукаў, а сярэдняя яго ацэнка падарожнікамі блізкая да максімальнай.

Костел Святых Симеона и Елены (Красный костел) в Минске
Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску

Мінск-Арэна

Адкрытая спартыўная арэна ўсяго сем гадоў таму, але ў спісе самых наведвальных аб'ектаў яна ўжо ёсць. Змяшчае яна 15 тысяч чалавек, тут праходзілі матчы ЧС па хакеі (326 водгукаў).

Минск-Арена
© Sputnik/ Виктор Толочко
"Мінск-Арэна"

Плошча Перамогі

Архітэктурны комплекс у цэнтры Мінска таксама мае высокі рэйтынг (371 водгук).

Ночной вид площади Победы в городе Минске
© Sputnik Руслан Кривобок
Плошча Перамогі ўначы

Востраў Мужнасці і Смутку

Яго таксама называюць Востравам слёз, манумент узводзілі ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў на выспе ля Траецкага прадмесця побач з Нямігай (386 водгукаў).

Остров Мужества и Скорби (Остров слёз)
© Sputnik/ Виктор Толочко
Востраў Мужнасці і Смутку

Плошча Незалежнасці

Асабліва турыстаў ўражвае крокавая даступнасць ад вакзалу і Дом Урада (233 водгукі).

Площадь независимости в Минске
Плошча Незалежнасці

Нацыянальная бібліятэка

Гэты лідэр па колькасці водгукаў (820) у рэйтынг лепшых збудаванняў не трапіў: ацэнкі яго горшыя, чым у вышэйназваных аб'ектаў Мінска.

Здание Национальной библиотеки и памятник Франциску Скорине
© Sputnik Руслан Кривобок
Нацыянальная бібліятэка

Якія месцы варта наведаць у Беларусі і чаму — чытайце ў лангрыдзе Sputnik.

52
Каментары