Адзін з арганізатараў фестываля Купальскае кола-2015 Алесь Таболіч

Майстар тату: для сучаснай жанчыны татуіроўка стала неабходнасцю

43
Мастак і музыка Алесь Таболіч на радыё Sputnik Беларусь – пра значэнне татуіроўкі ў жыцці сучаснага беларуса.

Татуіроўка стала неад'емнай часткай нашага жыцця, а для жанчын гэта ўжо неабходнасць, перакананы лідэр гурта Znich, майстар тату Алесь Таболіч.

"У савецкія часы татуіроўка з'яўлялася хутчэй часткай субкультуры, а сёння гэта ўжо від мастацтва, прычым вельмі папулярны. Сёння я людзей з чыстай скурай бачу радзей, чым з татуіроўкай або перманентным макіяжам", — распавёў радыё Sputnik Беларусь Таболіч.

Калі традыцыйная беларуская татуіроўка больш завязана на арнаментах і дэкоры, то расійская — гэта хутчэй сумесь элементаў арнаменту і рэалізму, лічыць тату-майстар. "Беларусы імкнуцца да фармальных рэчаў", — лічыць Таболіч.

43
Тэги:
Тату, Sputnik Беларусь, Алесь Таболіч, Мінск, Беларусь
Каментары