МАЗ на ралі Шаўковы шлях

"Шаўковы шлях": 4-ты этап выйграў Нікалаеў, лепшы з МАЗаў шосты

9
(абноўлена 17:08 30.10.2017)
Экіпаж Сяргея Вязовіча, які стабільна прыязджаў на папярэдніх спецучастках у ліку лідэраў, сутыкнуўся з тэхнічнымі праблемамі і фінішаваў 16-м.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Экіпаж расійскай каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР" Эдуарда Мікалаева выйграў чацвёрты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях", лепшы з МАЗаў, экіпаж №308 пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага, прыехаў да фінішу шостым.

Другім у заліку грузавікоў фінішаваў галандскі экіпаж Паскаля дэ Баара на грузавіку Renault, трэцім фінішаваў яшчэ адзін КамАЗ з інтэрнацыянальным расейска-кітайскім экіпажам.

Два іншых экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" завяршылі чацвёрты этап па-за першай дзясяткай — МАЗ №312, якім кіраваў Аляксей Вішнеўскі, фінішаваў 11-м, а экіпаж Вязовіча, які раней упэўнена знаходзіўся ў ліку лідэраў, паводле інфармацыі каманды, сутыкнуўся з тэхнічнымі праблемамі і выдаткаваў на іх ліквідацыю 40 хвілін. У выніку 302-і МАЗ прыехаў 16-м.

У выніковым заліку грузавікоў лідзіруюць тры расійскія экіпажы на КамАЗах — Эдуарда Мікалаева, Андрэя Каргінава і Дзмітрыя Сотнікава. Экіпажы беларусаў Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага займаюць дзявятую i дзясятую пазіцыі адпаведна. МАЗ Вязовіча адкаціўся на 14-ю пазіцыю.

Сярод пазадарожнікаў у чацвёртым этапе атрымаў перамогу француз Стэфан Петэрансэль, другім фінішаваў расіянін Уладзімір Васільеў, трэцім — Себасцьян Леб. У выніковым заліку Петэрансэль зноў вярнуў сабе лідарства, другую пазіцыю займае Васільеў, трэцюю — Леб.

Пяты этап "Шаўковага шляху" стартуе 13 ліпеня.

9
Тэги:
Аўтамабільны спорт, Расія
Каментары