Сібірскі бурундук

Еўракамісія забараніла бурундукоў і баршчэўнік Сасноўскага

24
(абноўлена 09:09 20.07.2016)
У ЕС з'явіўся спіс жывёл і раслін, якіх нельга ўвозіць на тэрыторыю краін – членаў саюза, а таксама разводзіць і распаўсюджваць.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Еўрапейская камісія склала "чорны спіс" забароненых у Еўрасаюзе раслін і жывёл, у які ўвайшлі вавёркі, бурундукі і баршчэўнік Сасноўскага.

Дакумент быў прыняты Еўракамісіяй яшчэ на мінулым тыдні, аднак журналісты звярнулі на яго ўвагу толькі зараз. Паводле спісу, ўвоз, развядзенне і распаўсюджванне шматлікіх жывёл і раслін цяпер абмежавана на тэрыторыі Еўрапейскага саюза.

У пералік забароненых патрапілі некалькі відаў вавёрак, сібірскі бурундук, янот-паласкун, усходняя варона, жаба-бык, баршчэўнік Сасноўскага і водны гіяцынт, а ўсяго ў спісе некалькі дзесяткаў найменняў.

Мэта такога дакумента — засцерагчы Еўропу ад неўласцівай ёй флоры і фауны. Паказваецца, што ўлады краін-членаў ЕС павінны праводзіць інфармацыйныя кампаніі аб занесеных у спіс відах раслін і жывёл, а таксама не дапускаць іх распаўсюду.

Дакументам таксама прадугледжана, што на працягу палутара гадоў будзе створана сістэма кантролю за названымі відамі.

24
Тэги:
Жывёльны свет, Расліны, ЕС

Цiкавосткi