Лакамка

"Лакамка" як у 50-х: жырандолі і канапкі як калісьці з верасня

72
(абноўлена 15:02 28.07.2016)
Новыя ўладальнікі крамы вывучылі фатаздымкі "Лакамкі", якой яна была ў дзень адкрыцця ў 1952 годзе, і пастараліся максімальна аднавіць інтэр'ер. Асартымент захаваюць, дадаўшы магчымасць пасядзець з кубачкам гарачага шакаладу за столікам.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Крама "Лакамка", выкупленая СААТ "Камунарка", адкрыецца ў верасні. Адкрыццё пройдзе ўрачыста, і ўжо на наступным тыдні будзе вядомая дакладная праграма.

"Пакуль у "Лакамцы" вядзецца рамонт. Быў падрыхтаваны дызайн-праект, для стварэння якога вывучаліся старыя фатаграфіі "Лакамкі". Назва крамы "Лакамка" застаецца, таксама "Камунарка" захоўвае і асартымент. Крама славілася багатым асартыментам пірожных і тартоў — усё гэта мінчане змогуць купіць і ў абноўленай краме", — распавяла Sputnik начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы "Камунаркі" Святлана Гонтарава.

Магазин Лакомка
© Sputnik/ Елена Васильева
Магазин "Лакомка"

У абноўленай краме будзе прадстаўлены асартымент не толькі "Камунаркі", але і іншых беларускіх вытворцаў кандытарскіх вырабаў. Новыя ўладальнікі плануюць працаваць з тымі ж пастаўшчыкамі, з якімі працавала ранейшая "Лакамка".

"З навін — магчымасць з камфортам выпіць кубачак гарачага шакаладу за столікам, а не стоячы, як было раней. Мы зрабілі камфортную зону з канапкамі — адзін на дваіх чалавек і яшчэ адзін — на чацвярых. Турбавацца няма пра што — абноўленая крама сустрэне выдатным рамонтам", — запэўніла субяседніца Sputnik.

Канапкі і столікі будуць такімі ж, як тыя, за якімі мінчане ўжо палюбілі адпачываць у краме "Камунарка" на Нямізе. Зараз прадумваецца дызайн формы для прадаўцоў "Лакамкі" — гэта не будуць "чырвоныя шапачкі", звыклыя па краме "Камунарка", форма прадаўцоў новага магазіна будзе вытрыманая ў шакаладных танах.

Продавец в Лакомке
© Sputnik/ Елена Васильева
Продавец в "Лакомке"

"Сетка "Камунаркі" уключае васемнаццаць магазінаў. Зараз усе супрацоўнікі "Лакамкi" працаўладкаваны ў крамах "Камунаркі". Як толькі крама адкрыецца, усе яны вернуцца ў "Лакамку", — пацвердзілі на "Камунарцы".

Над стварэннем інтэр'ера працавалі дызайнеры. Для гэтага яны вывучылі старыя фатаздымкі "Лакамкі", якіх засталося не так шмат, і стварыць наноў у абноўленай краме класічны інтэр'ер сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Покупатель Лакомки
© Sputnik/ Елена Васильева
Прадавец прапануе духмяныя булачкі

"У інтэр'еры будуць падобныя жырандолі, такая ж карціна, якая вісела на сцяне шмат гадоў таму, на падлозе выкладзем такую ​​ж мазаіку. Мы хочам зрабіць краму не толькі для пакупак, але і для сустрэч", — распавяла начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы.

Каб канчаткова супакоіць беларусаў, усхваляваных лёсам "Лакамкі", яна дадала, што і сама — карэнная мінчанка, а таму любіць краму з не меншай сілай і праектам абноўленай "Лакамкі" задаволеная.

72
Тэги:
Гандль, СААТ "Камунарка", Мінск, Беларусь
Каментары