Знічка

Уначы 30 ліпеня беларусы могуць загадваць па 20 жаданняў у гадзіну

31
Зарапад Паўднёвыя Дэльта-Акварыды дасягне піку ў ноч на 30 ліпеня, паводле прагнозаў астраномаў, максімальны лік "падаючых зорак" у гадзіну будзе дасягаць 20.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Прыгожая і рэдкая астранамічная з'ява — зорныя залевы — жыхары рэспублікі могуць назіраць у бліжэйшыя некалькі начэй, паведамілі Sputnik астраномы.

Крыніцай ліпеньскіх зарападаў сёлета навукоўцы назвалі камету 96/P Machholz, якая здзяйсняе абарот вакол Сонца кожныя пяць гадоў.

"Так званы зорны дождж можна назіраць ужо гэтай ноччу, але піка ён дасягне ў ноч на 30 ліпеня. Глядзець трэба ў паўднёвую частку неба паміж гарызонтам і зенітам пад вуглом 45 градусаў, там, дзе знаходзіцца сузор'е Вадалея", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

Паводле іх слоў, зарапад Паўднёвыя Дэльта-Акварыды дасягне піку ў ноч на 30 ліпеня, па прагнозах астраномаў, максімальны лік "падаючых зорак" у гадзіну будзе дасягаць 20.

Назіраць "падаючыя зоркі" можна будзе да самай раніцы.

Персеіды па раскладзе

Навукоўцы адзначылі, што гэты зарапад — не апошні ўлетку 2016 года: аматараў астранамічных з'яў чакае традыцыйны жнівеньскі зорны дождж. "У ноч з 12 на 13 жніўня метэорны паток Персеід дасягне піка актыўнасці", — сказалі навукоўцы.

Паводле іх слоў, Персеіды — самы вядомы з існуючых метэорных патокаў. Ён адрозніваецца рэгулярнасцю, назіраецца і вывучаецца навукоўцамі ўжо больш за тысячу гадоў.

Паток Персеід з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых астранамічных з'яў: метэоры белага, жоўтага колераў пакідаюць за сабой сляды на небе.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што метэорныя ліўні не прадстаўляюць ніякай небяспекі для жыцця людзей.

Па іх словах, большасць метэораў згарае, не далятаючы да Зямлі, і толькі самыя буйныя могуць прайсці праз слаі атмасферы, зваліўшыся маленькімі каменьчыкамі, праінфармавалі ў НАН Беларусі.

Загадаў жаданне — паведамі куды трэба

Хоць навукоўцы не падзяляюць распаўсюджанага меркавання, што загаданае на зорку жаданне абавязкова збудзецца, людзі вераць у хуткае выкананне сваіх жаданняў, сказалі суразмоўцы агенцтва.

Спецыялісты нагадалі, што ў Беларусі метэарыты падлягаюць дзяржаўнаму ўлiку.

"Калі знайшлі камень, падобны на метэарыт, або калі назіралі іх падзенне, павінны паведаміць аб гэтым у Мінпрыроды або яго тэрытарыяльныя органы", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

У адпаведнасці з арт. 16 Кодэкса аб нетрах Беларусі грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, пры выяўленні мінералагічных, палеанталагічных і іншых унікальных геалагічных матэрыялаў абавязаны прыпыніць працы, якія могуць парушыць іх цэласнасць, і паведаміць аб гэтых знаходках у Мінпрыроды.

31
Тэги:
Астраномія, НАН Беларусі, Беларусь
Каментары