Не паліць!

Акей, Sputnik: ці можна непаўналетнім купляць парагенератары?

15
Спецыялісты ўжо падрыхтавалі праект змяненняў у заканадаўства, каб прыраўняць "электронныя цыгарэты" да звычайных.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Міністэрства гандлю падрыхтавала ўжо заканадаўчыя забароны на продаж парагенератараў непаўналетнім, паведамілі Sputnik у прэс-службе ведамства.

Sputnik працягвае адказваць

на актуальныя пытанні беларусаў. На гэты раз мінчанін Раман спытаў: ці могуць непаўналетнія паліць парагенератары?

Як паведамілі агенцтву ў міністэрстве гандлю, вось-вось будзе ўведзена заканадаўчая забарона на продаж так званых "электронных цыгарэт" асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Пакуль жа купляць іх дэ-юрэ мае права хто заўгодна, а арганізацыі гандлю не могуць абмяжоўваць продаж парагенератараў.

У той жа час, медыкі нагадваюць: уздзеянне электронных цыгарэт слаба вывучана і можа апынуцца не менш шкодным, чым ад звычайнага тытуню. Таксама мяркуюць і ў Мінгандлю: па дадзеных спецыялістаў, курэнне парагенератараў павышае рызыку пачаць у будучыні паліць і "звычайныя" цыгарэты, што таксама згубна можа адбіцца на здароўе.

Таксама медыкі прыводзяць і сумную статыстыку: беларусы ад курэння паміраюць часцей, чым ад ДТЗ, а штогод ад наступстваў згубнай звычкі гіне не менш за 15 тысяч чалавек.

Калі ў вас ёсць пытанні, на якія вы ніяк не можаце знайсці адказ, напішыце на электронны адрас office@sputnik.by (з пазнакай "Акей, Sputnik"), у нашы акаўнты ў сацыяльных сетках — Twitter, Facebook або Вконтакте. Sputnik абавязкова дапаможа разабрацца.

15
Каментары