Ігуана са шкарпэткамі

Расіянін на Hummer вёз праз мяжу ў шкарпэтках яшчарак, ігуану і пітонаў

32
Кіроўца машыны ў дэкларацыі паказала, што ў транспартным сродку знаходзіцца толькі пітбультэр’ер.

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Брэсцкія мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння праз мяжу грамадзянінам Расіі рэптылій — яшчарак, ігуаны і пітонаў, паведамілі Sputnik у прэс-групе Брэсцкай мытні.

Грамадзяніна затрымалі 28 ліпеня ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост", рэптылій ён спрабаваў увезці з Польшчы без дэкларавання і ветэрынарных дакументаў. 25-гадовы масквіч заявіў пра адсутнасць тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, 21-гадовая дзяўчына, якая кіравала машынай Hummer, паказала ў мытнай дэкларацыі, што увозіць толькі амерыканскага пітбультэр'ера.

Питон в носке
© Фото : Брестская таможня
Пітон у шкарпэтках

"Пасля рэгістрацыі мытнай дэкларацыі транспартны сродак быў накіраваны ў бокс для надгляду. Па яго выніках у салоне аўтамабіля сярод асабістых рэчаў выяўленыя кардонныя скрынкі, пластыкавыя кантэйнеры і чорныя шкарпэткі, усярэдзіне якіх знаходзіліся жывыя жывёлы — 17 чорных яшчарак, 12 зялёных ігуан, тры сцінкі і два сеткавых пітоны", — сказалі ў мытні.

Там таксама паведамілі, што ўсіх рэптылій агледзеў ветэрынар, яны былі канфіскаваныя да рашэння суда і перададзеныя ў заапаркі Гродна і Мінска.

Па факце правапарушэння (недэклараванне тавараў) мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

32
Тэги:
Жывёлы, Брэсцкая мытня, Брэст, Беларусь
Каментары