Зарапад. Архіўнае фота

Гараскоп на жнівень 2016

39
(абноўлена 10:52 02.08.2016)
Апошні месяц лета тоіць нямала небяспек: занадта блізка да Зямлі апынуцца ў гэтым месяцы Марс і Сатурн, але што яшчэ небяспечней — злавесная зорка Антарэс.

Вячаслаў Бонч, адмыслова для Sputnik.

Асноўны дэвіз жніўня: выконваць меры бяспекі. Экстрэмальнасць і верагодная трагічнасць апошняга месяца лета звязана з блізкасцю планет Марса і Сатурна (сімвалізуюць вялікае і малое няшчасце) і злавеснай зоркі Антарэс.

Павышаецца верагоднасць тэхнагенных аварый, паломак розных тэхнічных прылад, агрэсіўных і неадэкватных дзеянняў асобных людзей — ва ўсіх магчымых аварыях спускавым кручком будзе чалавечы фактар.

На вытворчасці пажадана праверыць усе механізмы і не "спадзявацца на авось".

Верагодныя фінансавыя "правакацыі", бо 18 жніўня будзе першая незацемненая поўня пасля зацьмення 10 жніўня 1998 (калі адбыўся дэфолт) — у дадзены перыяд фатальнасць мінімальная, але хвалі з мінулага могуць справакаваць фінансавы авантурызм і памылкі.

Павышана небяспека на вадзе і высотных збудаваннях, а таксама чыгуначным транспарце. Бацькі павінны больш увагі надаць сваім дзецям, каб прадухіліць выпадкі траўматызму на адпачынку.

Кіроўцам не пашкодзіць асцярожнасць і захаванне хуткаснага рэжыму. У гэтыя дні набор правілаў бяспекі павінен стаць не пустымі штампамі, але кіраўніцтвам да жыцця: "Не стой пад стралой", "Не ўпэўнены — не абганяй", "Не лезці — заб'е". Гэтыя правілы можна ўспрымаць метафарычна. Пры разумных усвядомленых дзеяннях небяспека мінімальная.

Оўнам жнівень будзе дабраволіць — стварайце, рызыкуйце, адпачывайце! Да канца месяца пажадана прыцішыць амбіцыі, надаць увагу здароўю і не адпраўляцца ў далёкія вандроўкі. Больш кантактуйце з дзецьмі.

  • Спрыяльныя дні: 3.08, 14.08;
  • Неспрыяльныя дні: 8.08, 11.08, 22.08, 24.08.

Цялкі ў жніўні будуць займацца пытаннямі дома і сям'і. У маладых Цялкоў верагодна ўзнікненне любоўнага флёру, аднак не будзьце нуднымі ў дачыненні да сваіх любых і не займайцеся залішнім самааналізам.

  • Спрыяльныя дні: 15.08, 23.08, 26.08;
  • Неспрыяльныя дні: 6.08, 28.08, 30.08.

У Блізнят у жніўні можа быць шмат сустрэч і размоў — галоўнае каб не было мітусні, верагодныя сустрэчы са старымі знаёмымі. У другой палове месяца будзьце ўважлівымі да бацькоў і займіцеся нявырашанымі праблемамі дома. У трэцяй дэкадзе жніўня верагодныя канфлікты з партнёрамі — паспрабуйце вырашыць спрэчкі мірна.

  • Спрыяльныя дні: 11.08, 19.08, 22.08;
  • Неспрыяльныя дні: 6.08, 25.08, 31.08.

Ракі ў жніўні, верагодна, будуць вырашаць фінансавыя пытанні. Тым, хто займаецца фізкультурай, карысна павялічыць колькасць заняткаў. У другой палове месяца старайцеся пазбягаць пустых размоў і канфліктаў з суседзямі.

  • Спрыяльныя дні: 01.08, 19.08;
  • Неспрыяльныя дні: 2.08, 11.08, 12.08, 15.08, 22.08, 31.08.

Ільвам жнівень прыяе. Новыя справы пажадана пачынаць у перыяд ад маладзіка (3 жніўня) да поўні 18 жніўня. У гэты перыяд займайцеся творчымі любімымі справамі. У другой палове месяца абачліва ставўцеся да ўсіх значным фінансавых аперацый. У трэцяй дэкадзе месяца надавайце пільную ўвагу дзецям — у іх верагодныя крызісныя сітуацыі.

  • Спрыяльныя дні: 3.08, 13.08;
  • Неспрыяльныя дні: 1.08, 2.08, 6.08, 14.08, 15.08.

Панны ў жніўні, магчыма, захочуць выбраць страусіную тактыку і "схаваць галаву ў пясок" ад надзённых праблем. Аднак ім, пажадана, абраць баланс паміж чакальнай пазіцыяй і актыўнымі дзеяннямі.

  • Спрыяльныя дні: 4.08, 8.08, 11.08, 14, 08, 19.08, 22.08;
  • Неспрыяльныя дні: 25.08.

Шалям жнівень можа прынесці шмат нечаканасцяў: часам прыемных, часам не вельмі. У другой палове месяца не імкніцеся на першыя ролі — вылучыце час на аднаўленне жыццёвых сіл. Чуйна сачыце за здароўем.

  • Спрыяльныя дні: 7.08, 19.08;
  • Неспрыяльныя дні: 8.08.

Скарпіёны могуць паддацца фінансавай рызыцы. Лепш пусціць энергію на ўмацаванне фізічнага патэнцыялу і практычнага досведу. Паспрабуйце ўбачыць новыя вяршыні свайго развіцця. Памятайце, любая рызыка павінна быць старанна прадуманай.

  • Спрыяльныя дні: 01.08, 20.08;
  • Неспрыяльныя дні: 2.08, 9.08, 10.08.

Стральцам жніўвень можа прынесці новыя перспектывы, аднак у трэцяй дэкадзе будзьце абачлівымі і не дзейнічайце імпульсіўна. Паспрабуйце не канфліктаваць з начальствам. Не паддавайцеся ілюзорным мэтам.

  • Спрыяльныя дні: 11.08, 19.08;
  • Неспрыяльныя дні: 24.08, 25.08.

У Казярогаў жнівень будзе дваістым — першая палова будзе экстрэмальнай — трэба выконваць усе меры бяспекі, а ў другой палове месяца вы зможаце ўмацаваць свой аўтарытэт і пашырыць сферы ўплыву. Агрэсіўныя, імпульсіўныя дзеянні могуць прывесці да сумных вынікаў.

  • Спрыяльныя дні: 10.08, 16.08;
  • Неспрыяльныя дні: 1.08, 22.08, 24.08, 25.08.

Для Вадаліваў жнівень найбольш крызісны — верагодныя канфлікты з начальствам і аварыйна траўматычныя сітуацыі, каб іх пазбегнуць, займіцеся звычайнымі жыццёвымі справамі і не прадпрымайце ніякіх важных рашэнняў.

  • Спрыяльныя дні: 17.08;
  • Неспрыяльныя дні: 10.08, 14.08, 24.08.

Для Рыб жнівень будзе не простым. У плюсе інтуітыўнае бачанне сітуацыі, а мінусе недахоп энергіі ў барацьбе за мэту. Верагодна з'яўленне уплывовых апанентаў і канфлікты з начальствам. Лепш плыць па плыні.

  • Спрыяльныя дні: 15.08. 16.08;
  • Неспрыяльныя дні: 7.08, 19.08, 24.08, 27.08, 28.08.

Дадзены прагноз сапраўдны для тыповых прадстаўнікоў знакаў задыяку. У кожнага канкрэтнага чалавека могуць быць свае спрыяльныя і негатыўныя дні ў адпаведнасці з індывідуальным гараскопам. Неспрыяльныя дні не варта разглядаць як негатыўныя — гэта час асцярожнасці і ўвагі. А ў спрыяльныя дні варта наладзіцца на пазітыўную хвалю.

39
Тэги:
Гараскоп, Беларусь
Каментары