Арнаментальны ўзор

Фотафакт: у Мінску ходнікі аздабляюць арнаментальным узорам

26
(абноўлена 17:19 02.08.2016)
Маштабныя работы на праспекце Пераможцаў і набярэжнай Свіслачы пачаліся пасля чэрвеньскай праверкі чыноўнікамі.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Дарожныя рабочыя завяршылі кладку пліткі на адным з участкаў мінскага праспекта Пераможцаў — на адрэзку ад гатэля "Юбілейны" да Музея Вялікай Айчыннай вайны на ходніках з'явіўся ўзор традыцыйнага беларускага арнамента.

Работы вяліся каля месяца, на сёння завершана кладка пліткі на правым баку праспекта і пачаты дэмантаж асфальтавага пакрыцця на левым баку. Мінчане з задавальненнем фатаграфуюць элементы арнаментальнага ўзору "Маладосць", якія з'явіліся на дарожцы

Узор на тротуаре на проспекте Победителей в Минске.
© Sputnik/ Елизавета Латош
Вось якая краса на ходніках!

Гэта традыцыйная назва дадзенага сімвала, этнографы кажуць, што ён падобны на іншы сімвал — "Краса".

Маштабныя працы на набярэжнай Свіслачы і праспекце Пераможцаў пачаліся пасля праверкі чыноўнікамі ў чэрвені — тады па цэнтры сталіцы прайшліся кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец, віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава, а таксама мэр Мінска Андрэй Шорац і іншыя.

26
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Мінск, Беларусь
Каментары