Сігал у Маскве

Стывен Сігал мае намер атрымаць расійскае грамадзянства

37
(абноўлена 13:05 14.09.2016)
Майстар баявых мастацтваў, пабываўшы на Сахаліне, што знаходзіцца непадалёк ад Японіі, убачыў патэнцыял для вядзення бізнесу.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Амерыканскі акцёр і прадзюсер Стывен Сігал заявіў, што ў будучыні можа стаць грамадзянінам Расіі, пра гэта ён паведаміў журналістам у Паўднёва-Сахалінску, куды ён прыбыў у якасці госця на міжнародны кінафестываль "Край света".

"Я думаю, расійскае грамадзянства — дзесьці на гарызонце. Я б вельмі хацеў некалькі месяцаў на год праводзіць са сваімі сябрамі ў Расіі, з людзьмі, якія мяне тут любяць і чакаюць", — адзначыў майстар баявых мастацтваў.

Ён сказаў, што яму вельмі падабаецца ў Расіі, бо тут багатая культура, акрамя таго, ён убачыў у Сахаліне добрую платформу для вядзення бізнесу, так як востраў знаходзіцца побач з Японіяй.

Летась Сігал кантактаваў з губернатарам Сахалінскай вобласці Алегам Кажамякам на эканамічным форуме ва Уладзівастоку. Тады кіраўнік рэгіёну запрасіў кінаакцёра наведаць Сахалін. Сігал прабудзе на Сахаліне да закрыцця кінафестывалю, які запланавана на 17 верасня.

Да прыезду ў Расію акцёр пабываў з візітам у Беларусі, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і выказаў жаданне набыць нерухомасць у жылым комплексе "Маяк Мінска".

Калі Стывен Сігал атрымае грамадзянства РФ, то ён стане другім сусветна вядомым кінаакцёрам, якія валодаюць расійскім пашпартам — у 2013 годзе расіянінам стаў француз Жэрар Дэпардз'е.

37
Тэги:
Кінаіндустрыя, Сцівен Сігал, Расія
Каментары