Кнігі Э.Л. Джэймс

Трэйлер сіквела "50 адценняў шэрага" паглядзелі больш за 120 млн чалавек

28
(абноўлена 11:23 21.09.2016)
Ролік у падтрымку эратычнай меладрамы пабіў рэкорд, які раней належаў трэйлеру фільма "Зорныя вайны: абуджэнне сілы".

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Больш за 120 мільёнаў чалавек паглядзелі трэйлер фільма "На пяцьдзесят адценняў цямней" у сацыяльных сетках у першыя дні пасля яго прэзентацыі.

Фільм "50 адценняў шэрага" выйшаў у пракат у 2015 годзе і стаў самым касавым за той год у Беларусі. Сусветныя зборы меладрамы склалі амаль 600 мільёнаў долараў.

Працяг фільма выйдзе да Дня святога Валянціна наступнага года, а першы трэйлер сіквела быў прадстаўлены на гэтым тыдні. У першыя дні ролік паглядзелі больш за 120 мільёнаў чалавек, каля 25 мільёнаў праглядаў прыйшліся на Facebook.

Папярэдні рэкорд па праглядам трэйлера належаў фантастыцы "Зорныя вайны. Абуджэнне сілы" — яго за суткі прагледзелі 114 мільёнаў чалавек.

"Пяцьдзесят адценняў шэрага" — эратычная меладрама паводле матываў аднайменнай кнігі амерыканскай пісьменніцы Эрыкі Леанард Джэймс.

28
Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Кіно, YouTube, Facebook, Inc