Мастачка з Гродна стала лаўрэатам прэміі "Новая дзіцячая кніга"

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкКнігалюб
Кнігалюб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лаўрэаты прэміі "Новая дзіцячая кніга" абвешчаныя ў Маскве.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. У VII сезоне конкурсу работы прымаліся ў трох асноўных намінацыях: "Пазакласныя гісторыі", "Свет фэнтэзі", "Новая дзіцячая ілюстрацыя", а таксама ў спецыяльнай намінацыі "Родная прырода".

У кожнай з гэтых намінацый у фінал выйшлі 10 работ. Усяго паступіла 3150 заявак з больш чым 40 краін свету. Самая заходняя заяўка прыйшла з Каліфорніі (ЗША), самая ўсходняя — з Кіёсі (Японія). Шорт-лісты склалі па 10 работ у кожнай з намінацый, паведамляе РІА "Новости".

© Photo : з афіцыйнага сайта конкурса "Новая дзіцячая кніга""Дракон Камода", мастак Іна Папаратная
Илюстрацыя Ины Папаратнай, г. Гродна - Sputnik Беларусь
"Дракон Камода", мастак Іна Папаратная

Конкурс "Новая дзіцячая кніга-2016" доўжыўся ледзь не год З лістапада 2015 па красавік 2016 ішоў прыём прац, пасля працавала журы. Урэшце, у канцы верасня былі абвешчаны лаўрэаты. Сярод іх — мастачка з Гродна Іна Папаратная, якая вызначана лепшай у намінацыі "Новая дзіцячая ілюстрацыя".

Штогадовы літаратурны конкурс "Новая дзіцячая кніга" быў заснаваны выдавецтвам "Росмэн" у 2009 годзе спецыяльна для заахвочвання і падтрымкі аўтараў, якія пішуць для дзяцей на рускай мове.

Стужка навiн
0