Восеньскі парк. Архіўнае фота

Выходныя ў Мінску: куды пайсці 1 і 2 кастрычніка

63
(абноўлена 11:55 02.10.2016)
Вялікая ўборка ў "Срэбным логу", свята культуры Азербайджана, гісторыя ўкраінскага кіно і пастаноўка па кнізе Артура Клінава – у аглядзе цікавых падзей першых выходных кастрычніка.

Артур Вадалазкін, спецыяльна для Sputnik.

Першыя выходныя кастрычніка будуць цёплымі: сіноптыкі абяцаюць 18-22 градуса цяпла. Вядома, у такое надвор'е лепш за ўсё надаць увагу сям'і і сябрам: пагуляць з імі па парках або выехаць за горад на апошнія ў годзе шашлыкі. Але калі раптам вы любіце больш актыўны і пазнавальных адпачынак — чытайце афішу самых цікавых падзей выходных у Мінску паводле версіі Sputnik.

Дзень азербайджанскай культуры

Назвалі чарговую нацыянальную вечарыну ў Верхнім горадзе "Святам граната". Не ўпэўненыя, што вы там абавязкова паспрабуеце гэтыя салодкія плады. Але даведацца шмат новага пра культуру і традыцыі Азербайджана дакладна атрымаецца.

У праграме "Свята граната" — танцы, выступленні вакалістаў, майстар-класы па кулінарыі, выцісканне гранатавага соку, спартыўныя спаборніцтвы і многае іншае. Пачнецца свята ў Верхнім горадзе 1 кастрычніка (субота) у 12:00. Уваход, як заўсёды, бясплатны.

Беларускае нацыянальнае свята

Магчымасць не толькі адпачыць, але і бліжэй пазнаёміцца ​​з беларускай культурай — далучыцца да святкавання Багача. Ён у народным календары быў прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю — гэтакі папярэднік "Дажынак".

Журавіны
© Photo : Арганізатары свята "Журавіны і жураўлі"

У рамках свята правядуць абрад на захаванне дабрабыту, сямейнага агменю і ўраджаю — для гэтага з сабой прыхопіце жменю збожжа. Акрамя гэтага, у рамках падзеі будуць песні, танцы і ўсё, што мы так любім.

Пройдзе Багач у Вязынцы 1 кастрычніка (субота). Туды проста даехаць на электрычцы з Мінска. Уваход — ад аднаго да двух рублёў. Пачатак а 13:00.

Зробім: уборка парку

Сусветная акцыя па ўборцы "Зробім!" пройдзе ў Мінску не ў першы раз. Сёлета актывісты хочуць навесці парадак у парку "Срэбны лог", які размешчаны ў Серабранцы. З сабой нічога везці не трэба — арганізатары выдадуць пальчаткі і пакеты.

Эка-актывісты называюць "Срэбны лог" унікальным месцам для Мінска — тут сабрана мноства прадстаўнікоў флоры і фауны. Перад уборкай эксперты кампаніі "Гарадскі ляснічы" правядуць па парку экскурсію.

Вход в Лошицкий парк
© Sputnik Роман Шантар
Уваход у Лошыцкі парк

Пройдзе акцыя ў суботу 1 кастрычніка. Месца сустрэчы — галоўны ўваход у Лошыцкі парк. Час — а 12:00.

Мультымедыйны праект па кнізе Артура Клінава

У аснову выставачна-мультымедыйнага праект "Беларусь 04:33. Горад сонца кропка нуль" праекта легла кніга беларускага мастака і пісьменніка Артура Клінава, які мае свой погляд і на гісторыю, і на сучаснасць беларускай сталіцы.

Гэта варта ўбачыць хоць бы таму, што потым уся прагрэсіўная грамадскасць будзе абмяркоўваць "Беларусь 04:33. Горад сонца кропка нуль" у Facebook, і вам трэба быць гатовымі падтрымаць гутарку. Ну а калі сур'ёзна, то аўтары праекту Таня Арцімовіч і Антон Сарокін паставіліся да яго з усёй адказнасцю, і ўбачыць яго будзе і карысна, і прыемна для вачэй.

Падзея пройдзе ў суботу 1 кастрычніка на пляцоўцы "Корпуса 8". Пачатак — у 20:30, квіткі па 17 рублёў.

Фільм пра ўкраінскае кіно

Украінскі кінастыль вельмі адрозніваецца ад беларускага — тут і свае школы, і свае прынцыпы. Пазнаёміцца ​​з імі можна дзякуючы фільму "Звенігара", які стаў першай яркай ілюстрацыяй украінскіх асаблівасцяў "найважнейшага з мастацтваў".

Кінаманам ісці на гэты паказ — абавязкова. Паказваць стужку "Звенігара" будуць у нядзелю 2 верасня ў галерэі "Ў". Пачатак — а 19:00, уваход бясплатны.

Не прапусціце — важныя дні

У суботу свет будзе святкаваць Дзень пажылых людзей. З гэтай нагоды пройдуць розныя акцыі і ў Беларусі: напрыклад, у Пінску пенсіянеры змогуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам, а ў Мінску і некалькіх іншых гарадах універмагі зробяць для віноўнікаў свята зніжкі.

Пенсионеры во время танцевального вечера
© Sputnik / Илья Питалев
Узрост танцам не шкодзіць

Адзначаць у суботу і Міжнародны дзень музыкі — зрэшты, асаблівых мерапрыемстваў у гонар гэтага не плануецца.

У нядзелю Фінляндыя будзе святкаваць Дзень селядца — вы такое ж свята можаце зладзіць у сябе дома.

Ну, а ў краінах СНД 2 кастрычніка — Дзень прафтэхадукацыі, з якім трэба павіншаваць усіх прыналежных да яе.

63
Тэги:
Планы на выходныя, Нацыянальная культура, Ігар Корзун, Артур Клінаў, Мінск, Беларусь
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

376
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

376
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш
Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

Тэст: вы мазахіст або проста беларус?

194
(абноўлена 10:43 08.08.2020)
Праверце сябе на стрэсаўстойлівасць, аднак не ўспрымайце ўсё надта сур'ёзна – гэта шкодна для страўніка.

Прапануем даведацца, ці ёсць у вас цяга да болю, або вы проста ахвяра абставінаў. Гэты тэст жартаўлівы і закліканы падняць вам настрой.

Таксама паспрабуйце прайсці сур'ёзныя тэсты:

194
Тэги:
тэст
Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў

Больш за тысячу чалавек былі затрыманыя ў Беларусі мінулай ноччу - МУС

0
(абноўлена 13:10 12.08.2020)
Несанкцыянаваныя акцыі пратэсту праходзяць штодня, пачынаючы з нядзелі - пасля таго, як сталі вядомыя вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Супрацоўнікамі міліцыі ў ноч з 11 на 12 жніўня ў краіне былі затрыманыя больш за тысячу чалавек, паведамілі ў МУС.

Па дадзеных міліцыі, мінулай ноччу былі адзначаны зборы грамадзян у 25 населеных пунктах.

"У сталіцы і шэрагу буйных гарадоў мелі месца асобныя спробы перакрыцця руху грамадскага транспарту, а таксама факты адкрытага супрацьстаяння органам парадку. За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя больш за тысячу чалавек", - паведаміла Sputnik у сераду афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Па дадзеных прадстаўніка МУС, у Мінску прыкладна ў 22:00 па вуліцы Прытыцкага каля 400 чалавек выйшлі на праезную частку, заблакаваўшы рух транспарту.

З чаго ўсё пачалося

Прэзідэнцкія выбары адбыліся ў Беларусі 9 жніўня. Па папярэдніх дадзеных ЦВК, у іх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы, за якога аддалі галасы больш за 80% выбаршчыкаў.

Пасля выбараў у Мінску і многіх гарадах Беларусі прайшлі масавыя несанкцыянаваныя акцыі пратэсту.

Першы раз людзі выйшлі на вуліцы гарадоў у нядзелю пасля закрыцця выбарчых участкаў, акцыі працягнуліся таксама ў панядзелак і аўторак. Ва ўсіх выпадках для разгону пратэстоўцаў міліцыя ўжыла спецтэхніку і спецсродкі, у тым ліку светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.

0
Тэги:
МУС Беларусі