Дональд Трамп і Майк Пэнс

Рэакцыя сацсетак на перамогу Трампа: у "Сімпсанах" гэта прадказалі!

13
(абноўлена 16:35 09.11.2016)
Карыстальнікі сацыяльных сетак абмяркоўваюць выбарчую сістэму ЗША і тое, чаго чакаць ад новага прэзідэнта краіны.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Сацыяльныя сеткі бурна адрэагавалі на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, якія прынеслі перамогу мільярдэру-рэспубліканцу Дональду Трампу.

Асноўнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША праходзіла 8 лістапада. Па выніках падліку галасоў пераможцам стаў прадстаўнік Рэспубліканскай партыі Трамп, які заручыўся падтрымкай большасці выбарнікаў.

Сацыяльныя сеткі бурна абмяркоўваюць перамогу Трампа на выбарах. Тэма стала вядучай у карыстальнікаў Twitter, а пісаць пра мільярдэра і яго суперніцу — Хілары Клінтан яшчэ будуць доўга. Sputnik сабраў рэакцыю рускамоўных карыстальнікаў на вынікі "амерыканскіх гонак".

"Засвяціўся" фатаграфіяй з Трампам і кароль расійскай эстрады Піліп Кіркораў — па шматлікіх заявах, ён неаднаразова размаўляў з Трампам і нават называе яго добрым прыяцелем.

Інаўгурацыя Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня 2017 года. Да таго часу свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы захавае дзеючы кіраўнік дзяржавы Барак Абама.

13
Тэги:
Дональд Трамп
Тэмы:
Выбары прэзідэнта ЗША (7)
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

5
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

5
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Авечкі

Кухня нашых продкаў: вучымся гатаваць бараніну

10
(абноўлена 11:41 24.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца, як выбіраць мяса і гатаваць з яго смачныя і пажыўныя стравы.

Раней на Беларусі не было сем’яў, якія не гадавалі б авечак. Гэтая хатняя жывёла была крыніцай не толькі мяса, але і воўны, а невялікая колькасць цёплых дзён патрабавала наяўнасці цёплага адзення.

Са скур авечак шылі зімовую вопратку, з воўны пралі ніткі, ткалі посцілкі, выраблялі іншае суконнае адзенне. Таму бараніна на стале і беднага, і заможнага беларуса была звыклай з’явай, гатаваць яе ўмела кожная добрасумленная гаспадыня.

Як выбіраць бараніну

Аўтарка Першай беларускай кулінарнай кнігі "Літоўская кухарка" Вінцэнта Завадская раіла выбіраючы бараніну, звяртаць увагу на колер мяса: яно павінна быць ярка-чырвоным з белым тлушчам.

"Каб бараніна была мяккая і сакавітая, яе апарваюць гарачым воцатам, марынуюць некалькі дзён у кіпячоным з карэннямі воцаце або закопваюць на дзень-два ў зямлю. Розныя гатункі мяса патрабуюць рознага часу для прыгатавання. Адвараная бараніна гатуецца 2-2,5 гадзіны, смажаць бараніну – 2-3 гадзіны. Варта памятаць, што мяса маладых жывёл больш карыснае і смачнейшае за мяса старых, а мяса, якое нейкі час паляжала, лепшае ў спажыванні, чым мяса жывёл толькі што забітых. Лепей засвойваецца мяса, прыгатаванае на не вельмі моцным агні".

Булён з бараніны

Інгрыдыенты:

  • 600 г бараніны (грудзінкі)
  • 2 цыбуліны
  • Лаўровы ліст
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Пажадана свежую (не ахалоджаную) грудзінку барана парэзаць, прамыць, скласці ў чыгун або кацёл, заліць халоднай вадой і паставіць на агонь. Калі булён закіпіць, зняць пену, дадаць соль, перац, у канцы варкі лаўровы ліст.

Падаць булён на стол, уклаўшы ў кожную талерку па кавалачку мяса, пасыпаць зялёным кропам, пятрушкай ці дробна нарэзанай цыбуляй. Ядуць булён з хлебам, мучнымі блінамі або піражкамі.

Бараніна, тушаная з часнаком

Інгрыдыенты:

  • 1 кг мяса
  • 1 кг морквы
  • 2 цыбуліны
  • 1 галоўка часнаку
  • 80 г сырога курынага тлушчу
  • Лаўровы ліст
  • Соль

Як гатаваць:

Падрыхтаваную бараніну нарэзаць невялікімі кавалкамі разам з косткамі, пакласці ў жароўню і перамяшаць з нацёртнай на буйной тарцы морквай і нарэзанай цыбуляй. Дадаць курыны тлушч, уліць вады або курынага булёну і тушыць да мяккасці мяса. У канцы тушэння пакласці лаўровы ліст і здробнены часнок.

Падаць з варанай бульбай і салёнымі агуркамі.

Грудзінка з кменавым соусам ад Вінцэнты Завадскай

Інгрыдыенты:

  • 2 барановыя грудзінкі
  • 1 морквіна
  • 1 корань пятрушкі
  • 1 цыбуліна
  • 1 карняплод сельдэрэю
  • 0,5 парэю
  • 1 ст лыжка масла
  • 1 ст лыжка мукі
  • 2 чайныя лыжачкі кмену
  • Соль
  • 1 ст лыжка цукру
  • 2 ст лыжкі воцату

Як гатаваць:

Зварыць у падсоленай вадзе да мяккасці грудзінку з карэннем. Растапіць масла, памешваючы падрумяніць у ім муку. Калі мука пацямнее, дадаць кмен, цукар, развесці гэта юшкай, у якой варылася грудзінка, уліць моцны воцат і закіпяціць. Калі соус стане густы, нарэзаць грудзінку на кавалкі і заліць ім.

10
Тэги:
беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі