Беларуская бетонамяшалка стала цацкай года ў Польшчы

© Photo : СООО "ПП Полесье"Цацачная бетонамяшалка "Палессе"
Цацачная бетонамяшалка Палессе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепшыя цацкі вызначаліся ў 14 намінацыях, бетонамяшалка з наборам муляра кампаніі "Палессе" атрымала безумоўную перамогу ў намінацыі "Цацкі для пясочніцы".

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Беларуская бетонамяшалка Construct з наборам муляра вытворчасці кампаніі "Палессе" з Кобрына стала "Цацкай года-2016" па версіі польскага сэрвісу Zabawkowicz.

Вольга Брыгадная - Sputnik Беларусь
Радыё
У гасцях у Цюбіка: як далучыць дзяцей да прыгожага

Сэрвіс у шосты раз вызначаў лепшыя цацкі і забавы для дзяцей у розных намінацыях. Сёлета намінацый было 14: ад лялек і пазлаў да дзіцячых мультымедыяцацак і спартыўнага інвентара.

Лепшыя вызначаліся ў выніку тэстаў самых апошніх цацак і аксесуараў для дзяцей. У беларускіх крамах бетонамяшалка з наборам муляра, высока ацэненая польскімі экспертамі, каштуе парадку 108 рублёў.

Стужка навiн
0