На цэнтральнай плошчы Гомеля пачалі збіраць ёлку

У Гомелі пачалі манціраваць галоўную ёлку

5
Зялёная прыгажуня вышынёй 32 метры будзе складацца з больш за 1,5 тысячы штучных яловых лапак.

ГОМЕЛЬ, 29 ліс — Sputnik. На цэнтральнай плошчы Гомеля пачаўся мантаж галоўнай навагодняй ёлкі. Канструкцыю з металу вышынёй 32 метры збіраюць рабочыя прадпрыемства "ГорСАП". Па вышыні і аб'ёму зялёная прыгажуня застанецца такой жа, як і ў мінулыя гады. На металічны каркас навесяць больш за 1,5 тысячы штучных яловых лапак.

На центральной площади Гомеля начался монтаж главной новогодней ели
© Sputnik / Мария Амелина
На цэнтральнай плошчы Гомеля пачаўся мантаж галоўнай навагодняй ёлкі

На "ГорСАПу" самым адказным этапам называюць устаноўку верхняй часткі "ствала" будучай ёлкі. Для гэтага на плошчу прыедзе вежавы кран грузападымальнасцю 50 тон.

Конструкцию из металла высотой 32 метра собирают рабочие предприятия ГорСАП
© Sputnik / Мария Амелина
Канструкцыю з метала вышынёй 32 метры збіраюць рабочыя прадпрыемства "ГарСАП"

Завяршыць мантаж канструкцыі плануецца да канца гэтага тыдня, затым пачнуць дэкарыраванне.

На металлический каркас навесят более 1,5  тысяч искусственных еловых лап
© Sputnik / Мария Амелина
На металічны каркас навесяць больш за 1500 штучных лапак

З 21 па 24 снежня ў Гомелі будзе працаваць XI-я Рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш спажывецкіх тавараў "Навагодні калейдаскоп", у гэтыя ж дні ў абласной сталіцы пройдзе традыцыйны Навабеліцкі парад Дзядоў Марозаў і Снягурак.

5
Тэги:
Дзяржаўныя святы, Новы год 2017, Гомель
Каментары