Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 29 студзеня 2015 года

Лукашэнка трапіў у топ-15 самых сэксуальных палітыкаў

13
Вядомае выданне ацаніла знешнюю прывабнасць і сэксуальнасць сусветных лідэраў - першае месца дасталася былому прэм'ер-міністру Даніі Хеле Торнінг-Шміт.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрапіў у рэйтынг самых сэксуальных палітыкаў, складзены амерыканскім часопісам People, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

У гэтым годзе топ-15 самых сэксуальных палітыкаў свету ўзначаліла былы прэм'ер-міністр Даніі Хеле Торнінг-Шміт. Следам за ёй размясціўся кароль Бутану Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчук, трэцяе месца дасталася прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Н'ета.

Складальнікі рэйтынгу ўключылі ў яго і беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнку. Таксама ў топ патрапіў і кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў. Прэзідэнт ЗША Барак Абама замкнуў спіс самых сэксуальных палітыкаў.

13
Тэги:
People (часопіс), Аляксандр Лукашэнка
Каментары