Дызайн сэксісцкіх маек

Беларускі дызайнер пачаў збор сродкаў на "сэксісцкія" майкі

68
(абноўлена 16:45 28.12.2016)
Тэма сэксізма, якая ўскалыхнула беларускае грамадства праз рэкламу, знайшла сваё ўвасабленне ў новым праекце.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Збор грошай на "сэксісцкія" майкі запусціў на краўдфандынгавай платформе "Вулей" дызайнер і кіраўнік студыі Ян Карпаў. "Майкі для дзяўчынак, якім падабаецца быць дзяўчынкамі" — пазначана ў апісанні праекта.

Дызайнер нагадаў, што апублікаваная ў фэйсбуку паштоўка з двума навагоднімі шарыкамі выклікала шырокі рэзананс. "Я хачу такую майку!" усклікалі некаторыя феміністкі. Калі ласка! Вось вам такая майка. І яшчэ чатыры", — напісаў Ян Карпаў.

Дызайн сэксісцкіх маек
Дызайн "сэксісцкіх" маек

Спецыяльна для праекта былі распрацаваны пяць варыянтаў прынтоў для маек. Не абыйшлося і без майкі з коцікамі. Дастаўка "сэксісцкіх" вырабаў будзе ажыцяўляцца ў лютым наступнага года.

На момант стварэння публікацыі ў праекта быў толькі адзін фундатар, ахвяраваць на футболку патрэбна 25 рублёў.

68
Тэги:
краўдфандынг, Дызайн, Беларусь
Каментары