Грашовая купюра Беларусі вартасцю адзін рубель

На аўкцыёне прадалі 1 беларускі рубель за 105 даляраў

56
(абноўлена 14:38 04.01.2017)
Унікальнасць банкноты ў тым, што гэта не звычайны 1 рубель 1992 года, а спецыяльная банкнота-узор.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. На аўкцыёне AY.BY за 205 беларускіх рублёў (105 даляраў ЗША ў эквіваленце) была прададзена рэдкая банкнота-узор 1 рубля 1992 года. На лот паступіла 5 ставак, пераможную стаўку зрабіў пакупнік з Расіі.

"Ёсць вялікая верагоднасць, што хто-небудзь з буйных беларускіх калекцыянераў захацеў застацца інкогніта", — лічыць сайт "Беларуская баністыка".

Банкнота-узор 1 рубля 1992 года
Банкнота-узор 1 рубля 1992 года

Гэта не звычайная штодзённая банкнота наміналам 1 рубель 1992 года, а спецыяльная банкнота-узор, якая мае чырвоную дыяганальную надпечатку "ОБРАЗЕЦ" і нулявы нумар (АА 0000000).

Грошавая купюра Беларусі вартасцю адзін рубель
© Sputnik / Юрий Сомов

Такія спецыяльныя банкноты-ўзоры захоўваюцца ў банках і пры вывадзе наміналу з абарачэння банкнота-узор павінна быць вернута ў НБРБ для знішчэння. Менавіта з гэтай прычыны беларускія банкноты-узоры з'яўляюцца вельмі рэдкімі і каштоўнымі.

Цяперашні аўкцыён быў цікавы тым, што гэта першыя адкрытыя таргі, а не продаж па фіксаванай цане. За гэтую банкноту заплацілі б яшчэ больш, але захаванасць пакідала жадаць лепшага.

56
Тэги:
Грошавы рынак, Аўкцыён, Беларусь

Цiкавосткi