Унікальная беларуская банкнота з васьмізначным нумарам

Знойдзена ўнікальная беларуская пяцірублёўка

87
(абноўлена 14:23 05.01.2017)
Калекцыянеры знайшлі ўнікальную "апошнюю" беларускую пяцірублёўку.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Мінчанін знайшоў унікальную беларускую банкноту з васьмізначным нумарам. Серыйны нумар гэтай банкноты наміналам 5 рублёў 2009 года: АВ 10000000. Банкноту выявіў карыстальнік форума на сайце "Беларуская баністыка".

Што незвычайнага ў ёй

Справа ў тым, што на банкноце павінны быць нумар з сямі лічбаў, то бок максімум 9999999. Наяўнасць банкноты з васьмізначным нумарам варта расцэньваць як брак.

Знайсці банкноту з васьмізначнай нумарам гэта вельмі вялікая ўдача, але ўладальніку гэтай банкноты пашанцавала яшчэ больш, так як на адваротным баку ёсць яшчэ адзін брак у выглядзе непрадрукоўкі часткі фонавага элемента.

Кошт пытання

Спецыялісты лічаць, што дакладна вызначыць кошт банкноты складана, бо падобныя да гэтай яшчэ на выстаўляліся на аўкцыён, але калекцыянеры ўжо гатовыя заплаціць не менш за 150-200 даляраў.

87
Тэги:
Грошавы рынак, Аўкцыён, Мінск, Беларусь
По теме
На аўкцыёне прадалі 1 беларускі рубель за 105 даляраў
Тэст: які вы "зайчык"?

Цiкавосткi