Рэдкі кадр Валерыя Кавалёнка: белагаловы сіп з 15 метраў

Падпісацца
У музеі "Лошыцкая сядзіба" адбылося ўзнагароджанне пераможцаў нацыянальнага конкурсу фатаграфіі дзікай прыроды "Залатая рысь".

МІНСК, 8 сту — Sputniuk. Шаркаўчанін Валерый Кавалёнак перамог у адкрытым нацыянальным конкурсе фатаграфіі дзікай прыроды "Залатая рысь" у намінацыі "Рэдкі від", паведамляе газета "Витебские вести". Від аказаўся і сапраўды вельмі рэдкі — апошні раз белагаловы сіп быў зарэгістраваны ў Беларусі 25 год таму.

На суд журы Кавалёнак адправіў фатаграфіі лісянятаў, зайца, дубаноса, чорнага дразда, чубатага жаўрука — сімвала гэтага года па версіі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Дзве з дзевяці яго прац, а менавіта партрэты балотнай савы і белагаловага сіпа, прайшлі ў фінал.

© Photo : з архіва Валерыя Кавалёнка Белагаловы сіп
Белагаловы сіп - Sputnik Беларусь
Белагаловы сіп

У творчым спаборніцтве, якое ўпершыню праводзіцца ў такім маштабе, удзельнічалі фатографы-аматары і прафесіяналы з 14 краін, уключаючы Казахстан, Расію, Іспанію, Малайзію, Судан. У 9 намінацыях конкурсу, у тым ліку "Дзікія жывёлы", "Макрасвет", "Падводны свет", "Арт-фота", яны прадставілі 3360 здымкаў, з якіх 32 занялі прызавыя месцы.

Напрыклад, карэспандэнт Reuters Васіль Фядосенка заваяваў першае месца ў намінацыі "Птушкі" за здымак "Сняданак беркута", але ў катэгорыі "Рэдкі від" саступіў Валерыю Кавалёнку. Фота вераб'інага сыча, дзеля якога Васілю Фядосенку прыйшлося пасядзець паўгадзіны на дрэве на шасціметровай вышыні, аказалася на другім месцы.

Першае месца ў Валерыя Кавалёнка, якому ўдалося здзівіць членаў кампетэнтнага журы. За 75 гадоў назіранняў на тэрыторыі Беларусі сіпа спецыялісты бачылі і, адпаведна, рэгістравалі ўсяго 5 разоў, пры гэтым апошні яго візіт быў засведчаны 20 гадоў таму. Сустрэць гэтую буйную драпежную птушку сямейства ястрабіных — вялікі поспех. Гэта і сапраўды рэдкі кадр. Даўжыня яго цела не больш за 110 см, а вось размах крылаў часам перавышае 2,6 метра!

— Прадстаўнік птушак, якога мне ўдалося сфатаграфаваць у жніўні з адлегласці 15-20 метраў, яшчэ досыць малады, пры гэтым па памерах больш беркута, — падкрэслівае Валерый Кавалёнак. — Мясцовыя пастухі ўбачылі на поле ля статка кароў незвычайную для нашых зямель птушку і патэлефанавалі мне. Адправіўся туды адразу ж. Як яна апынулася ў Шаркоўшчынскім раёне? Застаецца толькі гадаць. Ведаю, што некалькімі днямі пазней арнітолагі бачылі яе ў Прыбалтыцы.

Пераможцам у якасці каштоўных прызоў уручылі сертыфікаты на двухдзённы тур у прыродны комплекс "Чырвоны Бор" і заказнік "Ельня".

Стужка навiн
0