Каспляеры Зоркавых войн в Мінску

Джордж Лукас створыць музей c калекцыяй экспанатаў з "Зорных войнаў"

11
(абноўлена 10:38 11.01.2017)
Арыенціровачны кошт праекта разам з будаўнічымі работамі ацэньваецца ў адзін мільярд долараў. Акрамя гэтага, ў музеі будуць прадстаўлены прадметы мастацтва і музейныя ахвяраванні прыкладна на 400 мільёнаў долараў.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Вядомы амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас створыць у Лос-Анджэлесе музей, дзе будзе размешчана яго калекцыя твораў мастацтва і экспанаты, звязаныя з папулярнай ва ўсім свеце кінасагай "Зорныя войны", паведамляе РІА "Новости".

"Лос-Анджэлес стане будучым домам для Музея наратыўнага мастацтва Лукаса (Lucas Museum of Narrative Art)", — паведаміў мэр горада Эрык Гарсеці.

Па словах мэра, музейны комплекс будзе размешчаны на плошчы ў 76 квадратных кіламетраў і створыць дзясяткі тысяч працоўных месцаў па яго будаўніцтву, на пастаяннай аснове ў музейным комплексе будуць працаваць больш за адну тысячу чалавек.

Незвычайны футурыстычны будынак музея, які быў паказаны ў дэманстрацыйным праспекце, будзе размешчаны ў гарадскім парку экспазіцый (Exposition Park), адзначае газета Los Angeles Times.

Сам кінарэжысёр паведаміў, што будзе фінансаваць праект, арыенціровачны кошт якога разам з будаўнічымі работамі ацэньваецца ў адзін мільярд долараў. Акрамя гэтага, у музеі будуць прадстаўлены яго прадметы мастацтва і музейныя ахвяраванні прыкладна на 400 мільёнаў долараў.

11
Тэги:
"Зоркавыя войны", Кіно, Джордж Лукас, Лос-Анджэлес

Аграралі: параўноўваем заезды на трактарах у Тайландзе і Беларусі - відэа

48
(абноўлена 09:49 24.11.2020)
У Тайландзе трактар не баіцца вады, а ў Беларусі - бруду. Параўноўваем аграралі ў дзвюх цалкам непадобных краінах.

Незвычайнае ралі прайшло ў Тайландзе. Трактары, якія працуюць на рысавых палях выйшлі на старт. Гэтыя машыны ў народзе называюць "жалезнымі буйваламі". Такія "буйвалы" ёсць амаль у кожным доме.

Калі сезон збору ўраджаю падыходзіць да канца, трактары выкарыстоўваюць не для працы, а для весялосці - спаборнічаюць у хуткасці.

А памятаеце, як падобны заезд праходзіў з беларускімі трактарамі? Тры гады таму яны паўдзельнічалі ў ралі "Парыж-Мосар". У заездзе стартавалі два гусенічныя і шэсць колавых трактароў вытворчасці МТЗ.

Параўнайце тайскі і беларускі заезды - хто больш манеўраны, а хто зусім не баіцца бездарожжа.

48
Тэги:
Беларусь, Тайланд

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

524
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

524
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

0
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

0
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"