Грашовая купюра Беларусі вартасцю адзін рубель

Беларускія банкноты прадалі на аукцыёне больш чым за $2000

26
(абноўлена 12:06 24.01.2017)
Кошты маглі быць яшчэ вышэйшымі, але ступень захаванавасці банкнотаў была неідэальнай.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. На інтэрнэт-аўкцыёне Ay.by прадалі 5 унікальных банкнот-узораў 1992 года, паведамляе сайт "Беларуская баністыка". З банкноты агулам выручылі 4247 беларускіх рубля (каля 2200 долараў).

Спецыялісты тлумачаць, што гэта не звычайныя банкноты, а спецыяльныя банкноты-ўзоры з чырвоным надпісам "ОБРАЗЕЦ" і нулявым серыйным нумарам. Такія банкноты не з'яўляюцца плацежнымі сродкамі і звычайна захоўваюцца ў некаторых банках у якасці своеасаблівых эталонаў. Калі банкноты выводзяцца з абарачэння, адпаведная банкнота-узор павінна быць вернута ў Нацбанк Рэспублікі Беларусь для знішчэння.

Банкнота-узор 1 рубля 1992 года
Банкнота-узор 1 рубля 1992 года

Такія банкноты вельмі рэдкі лот на аўкцыёнах.

Самыя высокія стаўкі набралі банкноты-ўзоры 5 і 50 рублёў (воўк і мядзведзь) 1992 года — 1071 BYN і 1087 BYN адпаведна. Астатнія банкноты былі прададзеныя крыху танней. 10 рублёў 1992 года (рысь) за 732,77 BYN; 3 рубля 1992 (бабёр) — за 732,77 BYN; 50 капеек 1992 (вавёрка) — за 625 BYN.

Кошты маглі быць яшчэ вышэйшымі, але ступень захаванавасці банкнотаў была неідэальнай.

26
Тэги:
Грошы, Аўкцыён, Беларусь
По теме
На аўкцыёне прадалі 1 беларускі рубель за 105 даляраў
Кароткі курс "зайчыка": тры дэнамінацыі і пяць дэвальвацый
Тэст: які вы "зайчык"?
Каментары