Крысціян Рансэра

Іспанец Крысціян Рансэра завяршыў дысертацыю па палескай гаворцы

25
(абноўлена 14:51 25.01.2017)
Менавіта на Палессі даследчык з Іспаніі ўпершыню пачуў, што сэндвіч некаторыя палешукі называюць "пасыпанцам", буякі – "лухачамі", штаны – "нагавіцамі", настаўніцу – "чытэлькай".

МІНСК, 25 сту — Sputnik. "Марфалогія і фаналогія заходнепалескіх гаворак" — менавіта так дакладна гучыць тэма дысертацыі маладога іспанскага навукоўца Крысціяна Рансэра, які зараз заканчвае аспірантуру англійскага Універсітэта Сурэя.

Гэта не першая навучальная ўстанова філолага. У 2009 годзе, калі яму было 19 гадоў, хлопец атрымаў стыпендыю на курсы ў рускамоўнай краіне і прыехаў вучыцца ў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт. Праз тры гады,  атрымаўшы спецыяльнасць перакладчыка з французскай і рускай моў, хлопец паступіў у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць "Беларуская філалогія".

Размаўляць па-беларуску ён пачаў, правучыўшыся ўсяго год.

"Я поўнасцю пагрузіўся ў абсалютна новую для мяне культуру. Словы на кірыліцы запаміналіся хутка дзякуючы паўсюдным шыльдам. Чытаў газеты, артыкулы ў вучэбнай літаратуры на беларускай мове. Спачатку было складана, але толькі ў першыя месяцы", — расказваў Крысціян Sputnik.

Потым была экпедыцыя па вёсках Драгічынскага, Столінскага, Лунінецкага раёнаў, дзе іспанец гутарыў з носьбітамі палескай гаворкі.

Пасля завяршэння даследвання ён пакінуў Беларусь, але збіраецца сюды не раз яшчэ вярнуцца, бо любіць краіну і мае тут шмат сяброў.

25
Тэги:
Палессе, Іспанія