Фотафакт: у Верхнім горадзе пераблытаны паказальнікі

© SputnikПаказальнік да Траецкага прадмесця ў Верхнім горадзе
Паказальнік да Траецкага прадмесця ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку мінчукоў, нехта пажартаваў напярэдадні вялікіх майскіх святаў і адмыслова перагарнуў паказальнікі на іншы бок.

МІНСК, 1 мая — Sputnik. Некалькі замежных турыстаў згрунтавалася ў нядзелю вакол слупка з паказальнікам у Верхнім горадзе, госці сталіцы трымалі ў руках разгорнутыя мапы Мінска і здіўлена глядзелі ўверх.

Як сталася, паказальнік на слупе з надпісам "Траецкае прадмесце" паказваў у процілеглы ад Прадмесця бок — да Верхняга горада.

© SputnikПаказальнік да Траецкага прадмесця ў Верхнім горадзе
Паказальнік да Траецкага прадмесця ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Паказальнік да Траецкага прадмесця ў Верхнім горадзе

У нядзелю у Верхім горадзе праходзілі святочныя гулянні. На думку мінакоў, жыхароў сталіцы, нехта адмыслова перагарнуў паказальнік у процілеглы бок напярэдадні вялікіх святочных выхадных. 

Стужка навiн
0