Красавік

Слова "красавік" не мае аналагаў у Еўропе

33
(абноўлена 11:20 02.05.2017)
Чэшскі даследчык склаў лінгвістычную мапу Еўропы і прыйшоў да высновы, што назва месяца "красавік" – не пераймальная.

МІНСК, 1 мая — Sputnik. Назва месяца "красавік" не мае аналагаў у еўрапейскіх мовах, піша чэшскі даследчык Якуб Марыян.

Даследчык склаў лінгвістычную мапу, па якой відаць, што пераважная большасць еўрапейскіх моў выкарыстоўвае назвы, вытворныя ад лацінскага слова Aprilis, якія, на яго думку, паходзяць ад імя грэцкай багіні кахання Афрадыты.

Паводле дадзеных чэшскага лінгвіста, толькі некалькі моў Еўропы маюць унікальныя назвы другога вясновага месяца.

Лінгвістычная мапа Еўропы чэшскага даследчыка Якуба Марыяна
Лінгвістычная мапа Еўропы чэшскага даследчыка Якуба Марыяна

"Польскі kwiecień і ўкраінскі "квитень" паходзяць ад славянскага "квітнець". Беларускі "красавік" паходзіць або ад "краса", або ад "крашка" (квітнеючае дрэва). Чэшскі duben мае карані ў слове "дуб", харвацкая travanj звязаны з "травой", фінская huhtikuu — ад huhta ("вычышчанае поле"), а літоўскі balandis азначае "голуб", — піша даследчык.

Назва турэцкага месяцу "нісан" паходзіць ад асірыйскага слова "пачатак", а карэльскі sulaku з'яўляецца вытворчым ад слова "сула", што дакладна азначае "расплаўлены, без лядовага покрыва", лічыць Марыян. 

33
Каментары