Банкноты са Скарынам і Багдановічам выстаўлены на расійскім аўкцыёне

Банкноты са Скарынам і Багдановічам выстаўлены на расійскім аўкцыёне

43
(абноўлена 10:45 11.05.2017)
Доўгі час лічылася, што беларускія грошы з "Пагоняй" былі цалкам знішчаны, але новы аўкцыён гэта абвяргае.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Расійскі аўкцыённы дом "ЗнакЪ" 27 мая правядзе аўкцыённыя таргі, на якіх апроч іншага можна будзе набыць узоры банкнот знішчанага беларускага выпуску 1993 года, піша сайт "Беларуская баністыка".

Выпуск банкнот 1993 года, надрукаваны ў Германіі кампаніяй "Giesecke & Devrient" па замове Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Меркавана ён быў цалкам знішчаны ў сувязі з тым, што ў выніку правядзення рэферэндуму ў Рэспубліцы Беларусь былі змененыя дзяржаўныя сцяг і герб, а банкноты выпуску 1993 года ўтрымлівалі ранейшую дзяржаўную сімволіку. Да нядаўняга часу інфармацыі наконт гэтых банкнот было вельмі мала, але, як аказалася, была захавана частка банкнот-узораў гэтага выпуску.

"На сённяшні дзень дакладна вядома, што захавалася мінімум 13 поўных камплектаў з усяго намінальнага шэрагу (1, 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў). Не выключана, што захавалася яшчэ больш набораў банкнот-узораў 1993 года", — сцвярджае "Беларуская баністыка".

Аўкцыённы дом "ЗнакЪ" на таргах 27 мая прадасць адзін з 13 вядомых набораў. Набор узораў будзе прададзены 6 лотамі. Захаванасць усіх банкнот UNC. Базавая адзнака кожнай банкноты ад аўкцыёну — 30 000 расійскіх рублёў ($517). Базавая адзнака ўсяго камплекта — $3 100.

43
Тэги:
Грошы, Аўкцыён, Масква, Расія, Беларусь
По теме
Знойдзена ўнікальная беларуская пяцірублёўка

Цiкавосткi