"Беларусьфільм" рыхтуе анімацыйны фільм пра Вялікую Айчынную

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкВялікая Айчынная вайна, архіўнае фота
Вялікая Айчынная вайна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы мультфільм "Баявая машына" будзе выкананы ў змешанай тэхніцы – праз спалучэнне камп’ютарнай графікі і малюнка.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Падчас працы над фільмам было скарыстана шмат архіўных здымкаў Мінска і іншых архіўных дадзеных і дакументаў, распавялі Sputnik у "Беларусьфільме".

Дзесяціхвілінны мультфільм рэжысёра Наталлі Касцючэнка і мастака-пастаноўшчыка Канстанціна Касцючэнкі заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра тое, як савецкі танк уварваўся ў акупаваны фашыстамі Мінск.

"Акрамя мастака-пастаноўшчыка над анімацыяй працуюць яшчэ чатыры мастака высокага ўзроўню падрыхтоўкі. Усе постаці, твары, рухі ў карціне рэалістычныя. Акадэмічны малюнак у мультфільме для мастака — праца найвышэйшай ступені складанасці", — распавяла рэжысёр Наталля Касцючэнка.

© Photo : БеларусьфільмКадр з мультфільму "Баявая машына"
Кадр з мультфільму Баявая машына - Sputnik Беларусь
Кадр з мультфільму "Баявая машына"

Аўтар сцэнарыя — Дзмітрый Якутовіч — аб'яднаў некалькі падобных гісторый з розных гарадоў у адну і дадаў крыху мастацкай выдумкі.

Гэта гісторыя пра закаханых, якіх разлучыла вайна. Яна — настаўніца. Ён да вайны быў кіроўцам аўтобуса, а цяпер танкіст. Аўдыторыя прагляду — сямейная.

Новы анімацыйны фільм будзе выкананы ў змешанай тэхніцы, якая сумяшчае кампутарную графіку і малюнак. Таксама выкарыстоўваецца перакладка, пры якой адсканаваная выява (у прыватнасці, танк і аўтобус) "разбіраецца" на часткі, дзякуючы чаму кожную частку можна "ажывіць" асобна. Музыку для фільма піша кампазітар Сяргей Пятроўскі.

© Photo : БеларусьфільмКадр з мультфільму "Баявая машына"
Кадр з мультфільму Баявая машына - Sputnik Беларусь
Кадр з мультфільму "Баявая машына"

Зараз заканчваецца здымачны перыяд работы над мультфільмам, пасля якога каманда прыступіць да мантажа і агучкі. Здача стужкі запланавана на 30 чэрвеня.

Усяго ў вытворчасці "Беларусьфільма" зараз знаходзяцца 10 анімацыйных фільмаў.

Стужка навiн
0