МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі 6 чэрвеня прэзентуе кнігу "Прымаўкі ды прыказкі — мудрай мовы прывязкі", паведамілі Sputnik у прэс-службе акадэміі навук.
Кніга "Прымаўкі ды прыказкі — мудрай мовы прывязкі: (з адвечнай мудрасці народнай)" — вынік першага навуковага форуму навукоўцаў-гуманітарыяў Беларусі і Кітая, які прайшоў у верасні 2015 года ў Шанхаі і Пекіне.
"У анталогіі сабраны найбольш тыповыя прыказкі і прымаўкі беларускай мовы, прадубляваныя перакладам на кітайскую мову. Каштоўнасцю выдання з'яўляецца яго багатае мастацкае афармленне, якое стала вынікам першага вопыту сумеснай творчай працы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў", — распавялі ў НАН Беларусі.
Падчас прэзентацыі кнігі адбудзецца выстава работ мастакоў, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні. Наведвальнікі змогуць убачыць ілюстрацыі з прадстаўленага выдання ў выставачным фармаце, а таксама на экране — у выглядзе мультымедыйнай прэзентацыі.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.