Нямецкія ўзнагароды міжваеннага і ваеннага перыядаў

Фотафакт: беларускія мытнікі выявілі рарытэтныя медалі

11
(абноўлена 11:35 08.06.2017)
Медалі, якія незаконна перамяшчалі праз мяжу, прызнаныя экспертам культурнымі каштоўнасцямі.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза 98 адзінак рарытэтных медалёў, нагрудных значкоў і складных нажоў спынілі віцебскія мытнікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе ДМК.

"Каштоўнасці былі схаваныя ад мытнага кантролю сярод антыкварнай мэблі, якая ехала ў транспартным сродку з Літвы. Пры правядзенні надгляду грузавога адсека аўтамабіля ў адной са скрынак з мэбляй выяўленыя не названыя ў суправаджальных дакументах старадаўнія знаходкі. Рарытэты канфіскаваны і накіраваны на экспертызу ў Мытную лабараторыю", — удакладнілі мытнікі.

Найбольш старадаўнімі знаходкамі з'яўляюцца памятны медаль, жалезныя і ганаровыя крыжы Першай сусветнай вайны
Найбольш старадаўнімі знаходкамі з'яўляюцца памятны медаль, жалезныя і ганаровыя крыжы Першай сусветнай вайны

Паводле заключэння эксперта 79 узнагарод з ліку выяўленых створаны больш за 50 гадоў таму і адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Найбольш старадаўнімі знаходкамі з'яўляюцца памятны медаль, жалезныя і ганаровыя крыжы Першай сусветнай вайны. Большая частка нямецкіх і савецкіх узнагарод, якія незаконна перамяшчаліся праз мяжу, датаваная міжваенным і пасляваенным перыядамі.

Па дадзеным факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

11
Тэги:
медалі, Дзяржаўны мытны камітэт РБ, Літва, Віцебск, Беларусь
Каментары