Панда, архіўнае фота

Найстарэйшая панда ў свеце памерла ў Кітаі

12
(абноўлена 13:58 08.06.2017)
У пераліку на чалавечыя гады вялікай пандзе Сусу, што жыла ў заапарку, было больш за сто гадоў.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Вялікая панда па мянушцы Сусу, якая з'яўлялася адной з найстарэйшых у свеце, памерла ў даследчым цэнтры ў кітайскім горадзе Чэнду, паведаміў партал China News.

Сусу была доўгажыхаром — сёлета ёй споўнілася 34 гады, што ў перакладзе на гады жыцця людзей складае больш за 100 гадоў.

Відэафакт: сланяня танчыць пад Gangnam Style
© Sputnik/ Юлія Хвошч, Арцём Бардоўскі

Жывёла жыла ў няволі з 1986 года, яе знайшлі параненай у лесе і для аказання дапамогі адправілі ў заапарк Чэнду. Спецыялісты выгадавалі панду, аднак праз раненні Сусу часткова аслепла.

У апошнія гады здароўе панды пакідала жадаць лепшага — у яе былі зафіксаваны сімптомы сардэчнай недастатковасці, павысіўся ціск і пагоршылася праца печані.

Вялікая панда з'яўляецца знікаючым відам, які знаходзіцца пад асаблівай абаронай у Кітаі. Панда з'яўляецца сімвалам Паднябеснай, адпраўка гэтых жывёл у заапаркі розных краін стала традыцыяй, якую часта называюць "дыпламатыяй панд".

12
Тэги:
заапарк, Жывёлы, Кітай
Каментары