Самазвал "Палессе" стаў цацкай года ў Польшчы па версіі дзяцей

© Photo : СООО "Полесье"Цацачны самазвал
Цацачны самазвал - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Летась "Палессе" ўжо атрымлівала прыз ад Zabawkowicz – тады цацкай года была прызнана бетонамяшалка Construct з наборам муляра.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Дзіцячы цацачны самазвал СТАА "Палессе" стаў цацкай года па версіі дзяцей у выніку галасавання на рэсурсе Zabawkowicz.

Папулярны польскі інтэрнэт-рэсурс праводзіць конкурс на лепшую цацку штогод. У 2017 годзе журы абірала лепшыя тавары для дзяцей з больш чым 90 цацак — іх тэставалі на працягу доўгага часу не толькі эксперты, але і бацькі з дзецьмі.

Па выніках галасавання цацачны самазвал "Палессе" не ўвайшоў у топ-20 конкурсу, але атрымаў званне "Цацка года" па выніках галасавання дзяцей.

"Мэтай конкурсу з'яўляецца дапамога бацькам выбраць найбольш якасныя цацкі для сваіх дзяцей. Мы тэстуем тавары самі і глядзім, якія з іх развіваюць творчы патэнцыял", — распавяла галоўны рэдактар рэсурсу і арганізатар конкурсу Магдалена Кардашэўска.

Летась "Палессе" ўжо атрымлівала прыз ад Zabawkowicz — тады цацкай года была прызнана бетонамяшалка Construct з наборам муляра

Стужка навiн
0