Мэсанджар Viber

Беларусы часцей за ўсё карыстаюцца Viber познім вечарам

13
(абноўлена 10:04 12.06.2017)
Пікавыя нагрузкі прыпадаюць на гадзіны ад 20:00 да 22:59, вялікая частка карыстальнікаў заходзіць праз Android-дадатак.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Беларуская аўдыторыя папулярнага мэсанджара Viber вырасла ў першым квартале бягучага года на 10% у параўнанні з такім жа справаздачным перыядам за мінулы год.

Паводле статыстыкі, якую далі Sputnik у прэс-службе Viber, вялікая частка карыстальнікаў мессенджера сканцэнтравана ў Мінску — у сталіцы 59% ад агульнай колькасці "юзераў". Другое і трэцяе месцы займаюць Віцебск і Магілёў — там да сэрвісу абмену паведамленнямі падключаюцца 9 і 7 адсоткаў карыстальнікаў адпаведна.

"Пік актыўнасці ў дадатку ў Беларусі прыпадае на 20:00-22:59 па мінскаму часу. Большасць беларускіх карыстальнікаў аддаюць перавагу Viber Android — 84%, яшчэ 12% заходзяць у Viber з iOS", — распавялі ў прэс-службе.

Там адзначылі, што толькі 8% карыстальнікаў з Беларусі карыстаюцца мэсанджарам са стацыянарных кампутараў.

Пры гэтым адзін "юзер" можа заходзіць у свой рахунак з некалькіх прылад, да прыкладу, з iOS або Android-прылады і стацыянарнага кампутара.

Viber — частка японскай кампаніі Rakuten Group. Што характэрна, адзін з цэнтраў распрацоўкі мэсэнджера знаходзіцца ў Мінску.

13
Тэги:
Інтэрнэт, Viber, Беларусь
Каментары