Кіроўца тралейбуса ў Віцебску выратавала качанят

© PixabayЗнак "Качка з качанятамі"
Знак Качка з качанятамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кранальнае відэа знялі пасажыры віцебскага тралейбуса: кіроўца і мінакі дапамаглі качанятам пакінуць праезную частку.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Кіроўца віцебскага тралейбуса і мінакі дапамаглі качынаму сямейству пакінуць праезную частку.

Маці-качка з качанятамі пераходзіла праезную частку па вуліцы Праўды непадалёк ад аблвыканкама. Хутчэй за ўсё, яны накіроўваліся з ручая, але маленькім качанятам аказалася не пад сілу ўзлезці на высокі парапет, які аддзяляе ў гэтым месцы праезную частку ад тратуара.

Пакуль маці-качка беспаспяхова спрабавала дапамагчы птушанятам, кіроўца тралейбуса спыніла машыну і падсадзіла качанят на тратуар. Ёй дапамаглі і неабыякавыя мінакі. Падчас выратавальнай аперацыі некалькі качанят упалі ў ліўневы вадасцёк — аднаму з мінакоў прыйшлося адсунуць краты і легчы на зямлю, каб дастаць птушанят. У выніку ўсё сямейства было шчасна эвакуяванае з праезнай часткі.

Адзін з пасажыраў тралейбуса зняў кранальную сітуацыю на відэа і выклаў у паблік "Тыповы Віцебск", дзякуючы чаму гэтая гісторыя стала папулярнай у сацыяльных сетках.

Стужка навiн
0