Дзяўчынка з марозівам

Цёплае марозіва выпусцілі ў Кобрыне

10
(абноўлена 09:56 27.06.2017)
Вытворца заклікае мам не хвалявацца - ад такога марозіва горла ў дзяцей балець не будзе.

БРЭСТ, 26 чэр — Sputnik. Выраб цёплага марозіва пачаты ў Кобрыне — яно выпускаецца ў вафельным стаканчыку і па кансістэнцыі нагадвае суфле, паведамілі Sputnik на Кобрынскім масларобна-сыраробным заводзе.

Дзякуючы асаблівасцям вытворчасці марозіва не растае, таму пасля размарозкі не "плыве", а трымае форму.

"Яно не растане пры пакаёвай тэмпературы доўгі час. Пры гэтым смакавыя якасці і ўласцівасці пасля размарозкі не губляюцца", — распавялі Sputnik на заводзе.

Зараз марозіва пакуль вырабляецца ў адзіным варыянце — сметанковае з ванільным смакам.

10
Тэги:
Марозіва, Кобрын, Беларусь
Каментары