Дарога

Яшчэ адзін мядзведзь перайшоў мяжу Літвы з Беларуссю

18
(абноўлена 15:08 28.06.2017)
У гэтым месцы да мяжы з літоўскага боку прымыкае лес Цемнукас, з беларускага боку ў Пастаўскім раёне – таксама лясістая мясцовасць.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Сляды мядзведзя, вядучыя з Літвы ў Беларусь, выявілі памежнікі ў Свянцянскім раёне, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы. 

Гэта ўжо трэці такі выпадак пераходу мядзведзямі літоўска-беларускай мяжы за мінулыя два з паловай тыдні.

"У панядзелак супрацоўнікі памежнага патруля знайшлі свежыя мядзведжыя сляды, якія ідуць у Беларусь", — сказалі ў САДМ.

Там таксама паведамілі, што ў гэтым месцы да мяжы з літоўскага боку прымыкае лес Цемнукас, з беларускага боку ў Пастаўскім раёне — таксама лясістая мясцовасць.

Раней падобныя выпадкі рэгістраваліся ў Свянцянскім раёне 10 і 18 чэрвеня, але тады літоўскія памежнікі выявілі па дзве пары слядоў мядзведзяў, якія сышлі ў Беларусь. 

18
Тэги:
Мядзведзь, Жывёлы, Літва
Каментары