Facebook

Facebook займецца вытворчасцю тэлешоу

11
(абноўлена 16:59 29.06.2017)
Сацыяльная сетка плануе развівацца ў жанрах камедыі, рэаліці-шоу, спартыўных і гульнявых праграм.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Кампанія вядзе перамовы з кінастудыямі і агенцтвамі аб стварэнні арыгінальнага кантэнту, паведамляе Fox news.

Першыя матэрыялы сацсетка плануе прадставіць ужо напрыканцы лета.

Прадстаўнікі сацыяльнай сеткі гатовыя даць бюджэты ў памеры трох мільёнаў долараў за эпізод. Таксама кампанія зацікаўлена ў вытворчасці кароткаметражнага відэа. Сацсетка гарантуе стваральнікам шоу даходы ад размяшчэння рэкламы.

Даваць разгорнуты каментар па спецыфіцы зместу сваіх шоу ў Facebook пакуль адмовіліся. Удакладніўшы толькі, што паспрабуюць абысціся без палітыкі і эротыкі.

Меркаваная аўдыторыя — у першую чаргу карыстальнікі ва ўзросце ад 13 да 34 гадоў.

Некалькі студый ужо працуюць над кантэнтам. Facebook збіраецца развівацца ў жанрах камедыі, рэаліці-шоу, спартыўных і гульнявых праграм. 

11
Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Facebook, Inc

Цiкавосткi