Прыхільнікі заклікаюць Эмінема згаліць бараду

© AFP 2024 / PIERRE ANDRIEUЭмінэм, архіўнае фота
Эмінэм, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Артыст з'явіўся на публіцы ўпершыню ў гэтым годзе, і яго новы вобраз вырабіў сапраўдны фурор.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Прыхільнікі вядомага амерыканскага рэп-выканаўцы Эмінема (Eminem) звярнуліся да яго з просьбай згаліць бараду, адпаведная петыцыя з'явілася на сайце Change.org.

Некалькі дзён таму рэпер выклаў у сваім Instagram фота, дзе ён сфатаграфаваны разам з музыкамі Dr. Dre і Кендрыкам Ламарам. "Усяго толькі парачка хлопцаў з Комптана і адзін з Дэтройта. З барадой", — падпісаў здымак артыст. Фота было зроблена падчас прэм'еры фільма The Defiant Ones у Лос-Анджэлесе.

Публикация от Marshall Mathers (@eminem) Июн 23 2017 в 12:53 PDT

"Эмінем, мы захапляемся табой і тваёй працай. Але табе проста не ідзе барада. Мы молім цябе пазбавіцца ад яе як мага хутчэй", — гаворыцца ў тэксце петыцыі. Пад зваротам падпісаліся больш за 70 прыхільнікаў таленту Эмінема.

Дарэчы, гэта не адзінае змяненне ў знешнім выглядзе артыста: рэпер таксама вярнуўся да арыгінальнага колеру валасоў і зноў стаў брунетам, як у 2009 годзе.

Стужка навiн
0